Навіны Навіны Беларусі

Сябры Руху «За Свабоду» аштрафаваныя на 35 базавых за падтрымку Пальчыса

Сябры Руху «За Свабоду» аштрафаваныя на 35 базавых за падтрымку Пальчыса

2781 прагляд Мінск
Сябры Руху «За Свабоду» Алесь Марчанка і Віктар Кулак аштрафаваныя cудом Маскоўскага раёну Мінска на 10 і 25 велічыняў. Абодвух судзілі за акцыю салідарнасці з блогерам Эдуардам Пальчысам.

Абодва суды адбыліся 10 лістапада.

Па дадзеных міліцыі, Марчанка выкрыкваў лозунгі «Свабоду Пальчысу!», «Ганьба!» і трымаў у руках плакат і бел-чырвона-белы сцяг. Доказамі «злачынства» сталі фота, відэаздымкі і паказанні міліцыянтаў.

«Я прызнаў сваю віну, — сказаў сайту Pyx.by актывіст Руху. І дадаў, што прызнаў віну не ў злачынстве, а згадзіўся, што трымаў сцяг, знаходзіўся ля суда і падтрымліваў Пальчыса, у выніку суддзя дала мінімальны штраф.

„У суддзі не было выйсця, апраўдальнага прысуду ў нашых умовах быць не магло. Але я не раскайваюся ў тым, што зрабіў, і гатовы падтрымліваць грамадскіх актывістаў і ў будучыні“, — падкрэсліў Алесь Марчнанка.

На 25 базавых быў аштрафаваны актывіст Руху „За Свабоду“ Віктар Кулак. На судзе актывіст не быў, але гэта не перашкодзіла суддзі прызнаць яго вінаватым. У доказы традыцыйна выказалі сведкі-міліцыянты. Так, міліцыянт Куранкоў распавёў, што 17 кастрычніка Віктар Кулак трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг, на заўвагі не рэагаваў і крычаў „Свабоду Пальчысу!“.

„Не гледзячы нi на што, я не адчуваю сябе вiнаватым. Страху няма. I, што самае галоўнае, я адчуў пачуцце салідарнасці i годнасцi справы у падтрымку палiтычназняволеных. Гэта справа годная i патрэбная. Бо, калi iснуе асоба,закон альбо палiтычная сiла, якая парушае права альбо годнасць нейкага чалавека, то такое ж самае можа адбыцца i з вамi. З любым. Таму i трэба абараняць i падтрымлiваць адзiн аднаго“, — адзначыў актывіст Руху „За Свабоду“.

А тыя, хто займаюцца „чорнымi справамi“ (знiшчае беларускую мову,культуру, дзяржаўны суверэнітэт) — той будзе пакараны». «Гэта адназначна», — дадаў Віктар Кулак.

Ён таксама звярнуў увагу на тое, што судовы працэс вёў суддзя Маскоўcкага раёну Казак Вiктар Уладзіміравіч, а ягонае поўнае імя Кулак Вiктар Уладзiміравiч.

Адзначым, што пад час акцыяў салідарнасці былі складзеныя некалькі пратаколаў і на сяброў Руху «За Свабоду». Вядома, што 17 лістапада пройдзе яшчэ адзін суд над Віктарам Кулаком.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #345 13.11.2016 01:05 @ квучак

    Каб шосьци зрушылась у дадатковы бок,усё гэта повинна мець мижнародны рэзананс. Прауладныя законы не тольки не адпавядаюць мижнародным, але и не выконваюцца-парушаюцца уладами ими писаныя...А гэтым трэба инфармаваць у любым выпадку як ААН, так и иншыя эурапэйския инстанцыи...

  • #347 14.11.2016 10:10 @ Wolf

    Пра Пальчыса і не толькі: http://belisrael.info/?p=8210

Апошнія навіны