Навіны Навіны Беларусі

Суд не прызнаў фактаў фальсіфікацый на выбарах

Суд не прызнаў фактаў фальсіфікацый на выбарах

2951 прагляд Брэст
Суддзя Суда Маскоўскага раёну Берасця Іна Цівунова вынесла пастанову па скарзе Дзяніса Турчаняка. У ёй зазначаецца, што органы ўнутраных справаў пад час правядзення праверкі фактаў фальсіфікацый на выбарчых участках выканалі сваю працу належным чынам.

У судзе Маскоўскага раёна Берасця разглядаецца скарга паводле „эксперыменту з бюлетэнямі” сябра Рады Руху “За свабоду” Дзяніса Турчаняка. Дзякуючы яму актывіст выкрыў імаверную фальсіфікацыю на прэзідэнцкіх выбарах 2015 года. Разгляд скаргі, які пачаўся яшчэ а 10-й гадзіне, вядзе суддзя Іна Цівунова.

Падрабязней кажа сам заяўнік Дзяніс Турчаняк: – Уважліва выслухалі мае аргументы. Пракурор задаваў пытанні, на якія я, як лічу, давай годныя адказы.

Падставаў адмяніць пастанову міліцыі ў адмове завесці крымінальную справу па фактах фальсіфікацый няма. Пра гэта паведамляе сябра руху “За свабоду” Сяргей Вакуленка, які прысутнічаў на агучванні пастановы:

– Свае памылкі ўлада ўсё ж такі павінна была прызнаць. Калі яна не прызнае, то рана ці позна трэба будзе адказаць.

Блогер і прыхільнік Руху Сяргей Пятрухін кажа: Працэс палітычны. Тое, што фальсіфікацыя была – гэта факт. І трэба хаця б гэта прызнаць: так, чатыры бюлетэні падкінулі. Супраць фактаў не папрэш. Яны ўсё гэта абыходзяць. Замяняюць галоўнае другасным. Як звычайна.

Вядома што сябры “Руху за свабоду” засталіся незадаволенымі такім сыходам разгляду скаргі і таму бліжэйшым часам, пасля азнаямлення паспрабуюць абскардзіць гэтую справу ў вышэйшай інстанцыі.

Таксама на працэсе прысутнічаў і экс-кандыдат у прэзідэнты Рэспублікі Беларусі, сябра Рады Руху “За свабоду” Аляксандр Мілінкевіч. На ягоную думку, як эксперымент, так і судовая справа з’яўляецца гучнай і рэзананснай:

– Мы ўсе ведаем, што выбары фальсіфікуюцца. Улада таксама ведае, што іх фальсіфікуе. Тут ёсць канкрэтныя доказы. І гэты эксперымент мае вялікае значэнне. Я звяртаюся да тых людзей, якія бяруць удзел у гэтых маніпуляцыях. Тэрміну даўніны няма. Ёсць прыклады ў Венгрыі ці Польшчы – і я нікога не запужваю – грамадзянская, юрыдычная і крымінальная адказнасць ёсць за тыя злоўжыванні, якія робяцца.

Мікола Ляшкевіч

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Права выбару

Апошнія навіны