«Перад выбарамі ў Калінкавічы прыязджаў старшыня АГП Анатоль Лябедзька на пікет кандыдаткі Алены Луцковіч. Я таксама ўдзельнічаў. Ёй потым далі папярэджанне, выклікалі мяне па гэтай справе», — патлумачыў сайту Pyx.by Дзяніс Рабянок.
Па ягоных словах, ён адразу нагадаў следчаму пра артыкул 27 Канстытуцыі і адпаведную норму ў Крымінальным кодэксе.
«Я яму сказаў, што ўсе адказы будуць наступнага зместу. У адпаведнасці з артыкулам
Следчы, патлумачыў актывіст Руху «За Свабоду», «сказаў, што гэтага і чакаў, запісаў гэта ў пратакол па-расейску, і ўсё». «Пратакол з адной гэтай фразы і складаўся», — падкрэсліў Дзяніс.
Актывіст Руху лічыць, што цікаўнасць да справы Следчага камітэту звязаная з тым, што экс-кандыдат «пісала заяву супраць нашага выканкама, бо па законе папярэджвае можа даваць толькі Выбарчая камісія, вось яны і займаюцца той заявай».