Навіны Навіны Беларусі

Намеснік старшыні прадставіў Рух «За Свабоду» на форуме «Моладзь за правы»

Намеснік старшыні прадставіў Рух «За Свабоду» на форуме «Моладзь за правы»

1703 праглядаў Браціслава
Маладзёвая канферэнцыя Форуму грамадскай супольнасці пры Усходнім партнёрстве «Моладзь за правы» запатрабавала спыніць пераслед палітзняволеных у Беларусі, Арменіі і Азебайджане і дабіцца іх рэабілітацыі. Рух «За Свабоду» на мерапрыемстве прадставіў намеснік старшыні Юры Меляшкевіч.

«Асноўная праблема ў краінах Усходняга партнёрства — выкананне правоў чалавека. „Моладзь за правы“ сфармавала шэраг прапановаў па гэтаму пытанню да Еўракамісіі і інстытуцыяў, якія працуюць у межах партнёрства. Акрамя таго, удзельнікі прапанавалі ўрадам павялічыць прысутнасць трэцяга сектара і моладзі ў структурах УП», — распавёў сайт Pyx.by Юрась Меляшкевіч.

Па ягоных словах, была прынятая заява па праблеме палітзняволеных, дзе былі ў прыватнасці замацаваныя неабходнасць спыніць пераслед, вызваліць і рэабілітазаваць вязняў сумлення, якія знаходзяцца за кратамі ў Азербайджане, Арменіі, Беларусі.

Ад Беларусі ў спіс трапілі блогер Эдуард Пальчыс (ужо быў вядомы абвінаваўчы прысуд яму), грамадскі актывіст Міхаіл Жамчужны, затрыманы па справе масавых беспарадкаў 2010 года Уладзімір Кондрусь. Меляшкевіч падкрэсліў, што ўсе яны прызнаныя беларускімі праваабронцамі палітычнымі вязнямі. Акрамя таго, асобна былі згаданая сітуацыя з анархістамі, зняволеным кіраўніком праваабарончай арганізацыі «Платформа» Андрэем Бандарэнкам. Тут удзельнікі канферэнцыі адзначылі празмерныя суворыя выракі.

У канцы канферэнцыі быў уганараваны лепшы малады праваабронца Усходняга партнерства, у гэтым годзе ім стаў былы палітзняволены з Азербайджана Расул Джафараў.

Юры Меляшкевіч працаваў у секцыі Моладзь і навакольнае асяроддзе. Гэтая секцыя пад кіраўніцтвам Марыны Корж з Беларусі была ці не адной з самых прадуктыўных і выніковых па фармаванню прапаноў да Еўрапейскай Камісіі, урадаў і міжнародных інстытуцыяў, якія далучаныя да Ўсходняга партнерства.

Акрамя таго намеснік старшыні Руху быў запрошаны ў групу па напісанню заявы на конт палітзняволеных у Беларусі, Арменіі, Азербайджане, а таксама ўкраінскіх грамадзянаў, якія незаконна захопленыя на тэрыторыі Украіны (у Луганскай, Данецкай вобласці і Рэспублікі Крым) і незаконна ўтрымліваюцца на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны