Навіны Навіны Беларусі

Сябра Руху «За Свабоду» стаў адным з арганізатараў дабрачыннай акцыі ў Ваўкавыску

Сябра Руху «За Свабоду» стаў адным з арганізатараў дабрачыннай акцыі ў Ваўкавыску

1928 Праглядаў Ваўкавыск
Пад закрыццё футбольнага сезону ў Ваўкавыску арганізавалі дабрачынную акцыю «Добры футбол», пад час якой сабралі рэчы для дзіцячага дома.

"На Ваўкавышчыне 22 кастрычніка было закрыццё футбольнага сезону-2016. Вырашылі сумясціць прыемнае з карысным і правялі дабрачынную акцыю #ДобрыйФутбол - арганізавалі збор цацак, адзення, памперсаў і інш. дзеткам з мясцовага дзіцячага дома. Хтосьці паклаў у скарбонку і грошыкі", - распавёў сайту Pyx.by сябра Руху "За Свабоду" Алесь Зайцаў.

Па ягоных словах, у той жа момант "каманда, складзеная з прадстаўнікоў Ваўкавыскай футбольнай лігі, пабарукалася з аб'яднанай камандай ФК "Змена" і ФК "Цэментнік"". Апошнія і перамаглі 5:7.

Акрамя матчу ў праграме свята былі выступы калектываў мастацкай самадзейнасці, конкурсы і гарачая гарбата, ну, і традыцыйная віктарына пра футбол і на каляфутбольны тэмат «Віктарына ад Алеся».

Фота Наталлі Дзямідавай



Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #320 29.10.2016 17:07 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    Ох как трудно будить заторможенное лукой стадо..,. откуда у вас столько терпения?...наверно, хорошо уже вас всё вокруг достало?...

Апошнія навіны