Кіраўнік арганізацыі быў абраны шляхам таемнага галасавання. "За" Юрася Губарэвіча свае галасы аддалі 59 дэлегатаў, на другім месцы апынуўся Алесь Лагвінец з 51 галасамі, на трэцім Алесь Таўстыка (2 галасы). Тры бюлетэні падліковая камісія прызнала несапраўднымі.
Першым намеснікам стала Галіна Скараход, яшчэ двумя намеснікамі Юрась Меляшкевіч і Кірыл Стаселька.
Таемным галасаваннем таксама абраная Рада Руху. У яе ўвайшлі 28 асобаў.
Па-першае, гэта кіраўнік арганізацыі і яго намеснікі. Па-другое рэгіянальныя каардынатары: Сяржук Бахун (Мінск), Віталь Амяльковіч (Мінская вобласць), Леанід Гаравы (Віцебская вобласць), Аляксандр Сілкоў (Магілёўская вобласць), Аляксей Атрошчанка (Гомельская вобласць), Юрый Казакевіч (Брэсцкая вобласць), Вадзім Левон (Гродзенская вобласць).
Сябрамі Рады таксама сталі былы старшыня Руху Аляксандр Мілінкевіч, а таксама Алесь Лагвінец, Віктар Янчурэвіч, Антон Астаповіч, Хрыстафор Жаляпаў, Вольга Дамаскіна, Аляксей Кавалец, Дзяніс Турчаняк, Андрэй Юркоў, Раман Кісляк, Вольга Быкоўская, Іна Кулей, Анэля Камбалава, Антось Жылко, Аліна Нагорная, Алесь Таўстыка, Арцём Лява.