Навіны Навіны Беларусі

Суд па справе актывіста Руху «За Свабоду» адкладзены

Суд па справе актывіста Руху «За Свабоду» адкладзены

3040 Праглядаў Мінск
Аляксандр Мендаль, які быў затрыманы пры распаўсюдзе ўлётак і правёў у пастарунку ля 4 гадзінаў, на судзе запатрабаваў адваката. У выніку суд быў адкладзены на 20 кастрычніка.

Актывіст Руху быў затрыманы міліцыяй сёння пад час распаўсюду ўлётак, у якіх утрымлівалася інфармацыя пра фальсіфікацыі на парламенцкіх выбарах. Аляксандр Мендаль быў дастаўлены ў Першамайскі РУВД, дзе правёў блізу 4 гадзінаў.

«Я паскардзіўся міліцыянтам, што ў мяне баліць жывот, але мне сказалі, што зацягнуць у машыну сілай і павязуць на суд», — распавёў сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, ён адмовіўся падпісаць пратакол, бо не згодны з ім. У паперах было адзначана, што ён абвінавачваецца ў парушэнні артыкула 22.9 КоАП (парушэнне заканадаўства аб сродках масавай інфармацыі). У пратаколе было сказана, што ён незаконна распаўсюджваў прадукцыю СМІ, якая не ўтрымлівала выходных дадзеных.

Міліцыянты не называлі час правядзення судовага паседжання і хаця і не адмаўлялі ў праве на адваката, але адразу пасля тэлефанавання з пытаннем аб ім Мендаля павезлі на суд.

На паседжанні актывіст Руху заявіў хадайніцтва пра адваката, і разгляд справы быў адкладзены на 20 кастрычніка.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #282 12.10.2016 23:11 @ квучак

    твёрдость и последовательность--большое дело! А их надо обвинять в соучастии с диктатором в преступлении против Конституции....!

  • #285 13.10.2016 02:14 @ Алесь Славінскі

    Я ідэяліст, шчыра веру, што ёсць годныя людзі і у міліцыі і у камітэце, а галоўнае ёсць салідарнасць таму 22.10 будзем салідарны з Аляксандрам прыходзце на суд, падтрымайце патрыёта! Ваша падтрымка прыклад для іншых.

    1. #288 13.10.2016 20:22 @ [ няма імя ]

      Суд 20.10.

  • #291 15.10.2016 22:19 @ квучак

    "ШЧЫРА ВЕРУ"--ГЭТА МЫ УЖО ПРАХОДЗИЛИ...КАТЫ ГЭТА УСПРЫМАЮЦЦЬ ЯК ТВАЮ СЛАБАСЬЦЬ...ДА КАТАВ ТРЭБА АДНОСИЦЦА ЯК ДА КАТАВ!!!...ПИКЕТЫ НА ГАНКУ СУДА.... И Г.Д.

  • #300 19.10.2016 22:20 @ квучак

    СУД ПО ДЕЛУ .... ОТЛОЖЕН... до получения кредитов луке... после получения кредитов... СУДИТЬ ПО МАКСИМУМУ С НАВОРОТОМ...

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны