Навіны Навіны Беларусі

У Мінску затрыманы сябра Руху «За Свабоду» пад час распаўсюду ўлётак

У Мінску затрыманы сябра Руху «За Свабоду» пад час распаўсюду ўлётак

3319 Праглядаў Мінск
Сябра Руху «За Свабоду» Аляксандр Мендаль затрыманы міліцыяй пры распаўсюдзе ўлётак па фактах фальсіфікацыяў на парламенцкіх выбарах.

«Мендаль дастаўлены ў Першамайскі РАУС», - распавёў сайту Pyx.by актывіст Руху «За Свабоду» Алесь Славінскі.

Па ягоных словах, актывіст раскідваў улёткі ў паштовыя скрыні жыхароў выбарчай акругі №108, дзе балатаваўся першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Пад час парламенцкіх выбараў улада здзейсніла злачынства і зараз усімі спосаб стараецца замясці сляды. Не даць магчымасць распаўсюдзіць па маёй акрузе звесткі і праінфармаваць выбарцаў пра канкрэтныя факты здзяйснення крымінальнага злачынства», - пракаментаваў затрыманне Губарэвіч.

Па ягоных словах, ён выкарыстаў усе спосабы легальнага змагання з фальсіфікацыямі, у прыватнасці, адна заява пададзеная ў Следчы камітэт з патрабаваннем узбуджэння крымінальнай справы.

«Але гатага будзе недастаткова, каб на нешта паўплываць, калі не будуць праінфармаваныя выбарцы. Улады баяцца не столькі заяваў у следчыя органы, бо выпрацавалі ўжо спосабы барацьбы з імі адпіскамі, а баяцца менавіта інфармавання выбарцаў», - дадаў Юрась Губарэвіч.

У ўлётцы ўтрымліваецца зварот Губарэвіча, інфармацыя пра фальсіфікацыі, вынікі назірання. Мэта кампаніі па распаўсюду – улётка ў кожную паштовую скрыню выбарцаў 108 акругі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны