Навіны Беларусь і Свет

13 месца заняла каманда Руху «За Свабоду» на Кіеўскім марафоне

13 месца заняла каманда Руху «За Свабоду» на Кіеўскім марафоне

2747 Праглядаў Кіеў
Першы ўдзел у міжнародным марафоне прынёс камандзе Руху «За Свабоду» высокае 13-е месца.

Пераможцамі марафона стаў KM Running Club з Кіева. З беларусаў лепей, чым каманда Руху, выступіў толькі клуб Minskrun (спартовае грамадскае аб'яднанне Аматарскага спорту), які заняў 5 месца. А вось каманда руху #followminsk, арганізатара Мінскага паўмарафону, прыбегла толькі 28.

«Прыгоды ў нашым падарожжы пачаліся ўжо на нашай мяжы, калі супрацоўнік мытні спытаў: «А чаму ўсе размаўляюць па-беларуску?»» - распавёў сайту Pyx.by сябра Руху «За Свабоду», удзельнік каманды Зміцер Стасюкевіч.

Ён назваў трасу марафону ў Кіеве няпростай. «Коратка пра дыстанцыю: горы, горы, дождж і яшчэ раз дождж. Траса сапраўды была няпростая, шмат уздымаў, спускаў, месцамі моцны вецер і палову часу ішоў дождж», - адзначыў Стасюкевіч.

Для нашай каманды, дадаў ён, «гэта быў выклік, бо гэта наш першы міжнародны марафон». «Усе малайцы, выкладваліся па поўнай і як вынік 13 месца сярод 300 камандаў. Вынікамі ўсе задаволеныя, будзем рыхтавацца да новага сезону і новых вышынь», - адзначыў малады актывіст руху.


Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны