Навіны Навіны Беларусі

Нашыўкі з расійскім сцягам у слуцкай міліцыі?

Нашыўкі з расійскім сцягам у слуцкай міліцыі?

3833 праглядаў Слуцк
Сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч просіць міліцыю праверыць інфармацыю пра з’яўленне супрацоўнікаў праваахоўных органаў з расійскімі нашыўкамі на форме.

«16 верасня 2016 г. на гарадскім стадыёне г.Слуцка адбываўся матч вышэйшай лігі па футболе паміж СФК „Слуцк“ і „Нафтан“ (Наваполацк). Перад пачаткам і падчас матча, як сцвярджаюць некаторыя відавочцы, на стадыёне пры нясенні службы па забяспячэнні грамадскага парадку працавалі супрацоўнікі міліцыі, на службовай форме якіх меліся нейкія, падобна на тое, самаробныя нашыўкі з сімволікай замежнай дзяржавы», — сказана ў заяве Амяльковіча.

Па ягоных словах, гэтая інфармацыя пацвярджаецца паведамленнямі ў сацыяльных сетках, з іх вынікае, што гэтыя верагодныя факты былі заўважаныя «перад уваходам на гарадскі стадыён, дзе і выконвалі свае службовыя абавязкі супрацоўнікі міліцыі».

«Асабліва абуральным выглядае тое, што як мінімум адзін супрацоўнік міліцыі, як гэта выглядае са слоў відавочцаў, дазволіў сабе дадзены непрыстойны ўчынак, выконваючы свой службовы абавязак у форме дзеючага супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у працоўны час і пры наяўнасьці шматлікіх сведкаў», — патлумачыў сябра Рады Руху.

Ён просіць праверыць выкладзеныя факты і правесці праверку, «прыняць меры па недапушчэнні ў будучым магчымых падобных праяў непрыстойных учынкаў падчас выканання сваіх службовых абавязкаў у форме дзеючага супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь».

Сведкі з’яўлення нашыўкі распавялі ў анлайн-дыскусіі, што бачылі нашыўку як мінімум у аднаго супрацоўніка мясцовай міліцыі. Па іх словах, ён стаяў ля ўваходу ў стадыён і даглядаў людзей.

«Я мала сумняюся, што адразу некалькі сведкаў, не згаворваючыся маглі памыліцца ў тым, што яны бачылі. Сітуацыя выглядае вельмі абуральна», — пракаментаваў падзеі Амяльковіч сайту Pyx.by.

Па ягоных словах, яго «не вельмі здзіўляе ці здзівіць (калі той выпадак будзе пацверджаны пасля адпаведнай праверкі, хаця надзеі на такую кампетэнтную адпаведную праверку мала), што сярод супрацоўнікаў міліцыі будзе і нямала прыхільнікаў іншых замежных дзяржаваў і так званага „русского міра“».

«Але вельмі абурае, калі яны, не хаваючыся, па сведчаннях відавочцаў, выкарыстоўваць тую сімволіку падчас выканання службовых абавязкаў у форме. Ці у той яны тады дзяржаве выконваюць службу па забяспячэнні грамадскага парадку? Чаго чакаць ад такіх супрацоўнікаў са зброяй на поясе пры пэўных сітуацыях (калі разглядаць, як на ўсходзе Украіны сепаратысты дарваліся да ўлады пры маўклівай, а дэмастратыўнай згодзе мясцовай міліцыі)? І ці павялічвае такія дэманстратыўныя непрыстойныя учынкі давер і павагу да супрацоўнікаў МУС?» — запытаўся сябра Рады Руху.

(фота на прэв'ю прыведзенае ў якасці ілюстрацыі)

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #263 22.09.2016 00:08 @ Васіль, Лунінец

    Шкада, што фотаздымкаў той формы няма. Але і сведчанні таксама ўжо пра шмат што кажуць.

  • #264 22.09.2016 12:02 @ [ няма імя ]

    Уважаемый товарищ Амелькович. Слова, слова, слова, все видели, все могут подтвердить, и ни одной фотографии, ни одного видео, НИЧЕГО. О чем разговор? О вашем больном воображении или дело в том, что Вам нужно любыми путями появляться в прессе, что наводит на мысль "А не засланный ли это казачек" того иностранного государства, а может и обаминового?

    1. #265 23.09.2016 16:04 @ [ няма імя ]

      :) хаха. канечне)) просьба праверыць інфармацыю сведкаў указвае менавіта на засланых казачкоў. вось як бы прамаўчаў, то быў бы сумленны грамадзянін і сапраўдны беларус)))))))

  • #266 24.09.2016 11:28 @ Серы Воўк

    Надзеі на кампетэнтную праверку няма, самі сябе караць не будуць.

  • #267 25.09.2016 00:25 @ засланный от Обамы

    товарищу "незасланному" с савушкина 55 ...ХВАТИТ ВОНЯТЬ САЛДАФОНСКОЙ КИРЗОЙ ПО САЙТАХ...РУКИ ВЫРОСЛИ ТОЛЬКО ГАДОСТИ ТВОРИТЬ!

  • #271 28.09.2016 20:22 @ Ваяр

    якія навіны?

    1. #312 26.10.2016 13:59 @ [ няма імя ]

      http://pyx.by/bel/news/4972/

  • #306 21.10.2016 10:06 @ Михаленя Максим Васильевич

    Красавцы мужики.Показали не мочным,что не прокатит в Беларуси Майдан как они хотят

    1. #313 26.10.2016 17:23 @ [ няма імя ]

      Что и кому кто показал?

  • #315 28.10.2016 00:11 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    наш МАЙДАН 2006 года вернётся,...а в какой форме, мы всякой трусливой швали расповедать не собираемся, а пока у вас есть время...ехидничайте, на другое ваши рефлексные движения не способны

Апошнія навіны