Навіны Навіны Беларусі

Жаляпаў: улады па ўсёй краіне занізілі падтрымку кандыдатаў ад Руху «За Свабоду»

Жаляпаў: улады па ўсёй краіне занізілі падтрымку кандыдатаў ад Руху «За Свабоду»

2477 Праглядаў Віцебск
Ад 35 да 50 галасоў на ўчастак, у сярэднім па дадзеных улады, атрымалі кандыдаты ад Руху «За Свабоду» па Беларусі, адзначыў кандыдат ад Руху ў Віцебску, старшыня віцебскага аддзялення Хрыстафор Жаляпаў. Па ягоных падліках, гэта значыць, што кожны мае на акрузе як мінімум 1500 прыхільнікаў.

«Афіцыйных вынікаў я пакуль не ведаю. З папярэдніх вынікае, што ў мяне 35 галасоў на кожным участку з 50. Незалежна дзе. У тым ліку ў мікрараёне, дзе я жыву, дзе быў дэпутатам. Роўненька-роўненька», — распавёў Pyx.by Жаляпаў.

Па ягоных словах, улады па ўсёй краіне занізілі падтрымку Руху «За Свабоду» да 35-50 галасоў на ўчастак, каб паказаць, што за правыя сілы ніхто не галасуе.

«Але калі палічыць, у мяне на акрузе 50 участкаў, на іх 30-35 галасоў. А я ішоў з адкрытым забралам, казаў, што я ад Руху „За Свабоду“, Партыі БНФ, казаў на беларускай мове, што калі я стану дэпутатам, то прызнаю несапраўдным вынікі рэферэндуму і ўсе законы і дэкрэты, якія прымаліся пасля. І гэта падтрымалі 1500 выбарцаў толькі на маёй акрузе», — дадаў былы кандыдат у дэпутаты.

«Я падаў скаргу наконт несапраўднасці вынікаў выбараў. Па выніках скаргаў назіральнікаў з „Права выбару“ на акрузе», — распавёў Хрыстафор Жаляпаў.

Па ягоных словах, як паўсюль на ягонай акрузе «назіральнікі не мелі магчымасці назіраць вынікі галасавання ў бюлетэнях, сядзелі ў 3-5 метрах ад стала, дзе адбываўся падлік».

«На некаторых участках адкрывалі адзін бок для назіральнікаў, але яны далёка сядзелі і нічога не бачна было. За 20 хвілінаў апрацоўвалі 1,5 тысячы бюлетэняў», — дадаў Жаляпаў.

Агульную колькасць скаргаў ад назіральнікаў ён не назваў, кажа «людзі яшчэ падыходзяць».

Па ягоных словах, на ягонай акрузе ў членам акружной камісіі была сябра Руху «За Свабоду», якая напісала асабістае меркаванне.

На сёння вынікаў разгледжання скаргі няма: створаная камісія, якая зоймецца разглядам кожнага ўказанага ў ёй пункту.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны