Навіны Навіны Беларусі

Пад Лідай адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

Пад Лідай адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы

2665 Праглядаў Ліда
На аграсядзібе «Гасціна» пад Лідай прайшоў фэст патрыятычнай беларускай песні. Такім чынам лідчукі і госці фестывалю адзначылі Дзень беларускай вайсковай славы.

Па словах паэта Міхася Скоблы, фэст пад Лідаю стаў добрай альтэрнатывай аналагічнаму фестывалю на Крапівенcкім полі, правядзенню якога сёлета зноў перашкодзілі ўлады.

— Перааралі тое поле Крапівенскае, перакапалі ўсе пад′езды, але заараць беларускую памяць нікому не ўдасца. У адказ на тое, што поле ўлада зрабіла недаступным, хай гэтыя Дні беларускай вайсковай славы адзначаюцца вось так, па ўсёй Беларусі, хай яны размнажаюцца, хай беларускі вольны дух лунае ў дзясятках і сотнях вось такіх сімвалічных Крапівенскіх палёў.

Пад час фестывалю патрыятычнай беларускай песні выступілі такія барды як Зміцер Бартосік, Андрэй Мельнікаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Сяргей Чарняк, паэты Міхась Скобла, Зміцер Захарэвіч і Станіслаў Суднік, актор Алег Лазоўскі. А так сама свае карціны выстаўляў мясцовы мастак Яўген Лукашэвіч.

Фэст адбыўся дзякуючы намаганням мясцовых грамадскіх актывістаў, пры дапамозе «Руху за Свабоду».

Андрусь Панямонаў

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны