Навіны Навіны Беларусі

На участку № 347 у Сухараве затрыманы назіральнік ад Руху «За Свабоду»

На участку № 347 у Сухараве затрыманы назіральнік ад Руху «За Свабоду»

2519 Праглядаў Мінск
Сябра Руху «За Свабоду» спачатку быў выдалены з участка № 347, а потым затрыманы міліцыянтамі. Па папярэдніх звестках, ён можа быць дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС.

«Пётр Маркелаў патрабаваў, каб падазроныя асобы паказвалі, дзе яны прапісаныя», — распавёў сайту Pyx.by намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Алесь Лагвінец.

Па ягоных звестках, Маркелаў мог быць дастаўлены ў Фрунзенскі РУУС. Тэлефон актывіста Руху «За Свабоду» адключаны.

У сваю чаргу, на ўчастку 347 камісія прагаласавала, каб выдаліць усіх назіральнікаў і журналістаў, прысутных на ўчастку. Але частка назіральнікаў працягваюць заставацца на ўчастку.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны