Навіны Навіны Руху

Вызначаных віцебскімі ўладамі месцаў для правядзення мітынгаў недастаткова

Вызначаных віцебскімі ўладамі месцаў для правядзення мітынгаў недастаткова

4230 Праглядаў Віцебск
Да такой высновы прыйшлі мясцовыя дэмакратычныя актывісты. З просьбай выправіць сітуацыю, яны звярнуліся да старшыні гарвыканкама

Заяву на імя кіраўніка горада сп. Нікалайкіна падпісалі каардынатар Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў, кіраўнік абласной арганізацыі ПБНФ Кастусь Смолікаў, старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Алексенка, прадстаўнік КХП-БНФ Ян Дзяржаўцаў, а таксама давераныя асобы і прадстаўнікі штабоў кандыдатаў у прэзідэнты на выбарах 2010 года Аляксей Гаўруцікаў, Таццяна Севярынец, Уладзізлаў Варанецкі, Алена Фаміна.

Заяўнікі звяртаюць увагу, на тое, што апошнім часам райвыканкамы ім неаднаразова адмаўляюць у правядзенні масавых акцый у афіцыйна вызначаных месцах, паколькі на іх у гэты ж дзень і час праводзяцца мерапрыемствы, арганізаваныя адміністрацыяй раёна.

У адпаведнасці з артыкулам 35 Канстытуцыі і Закона «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» аўтары звароту прапануюць гарвыканкаму для вырашэння сацыяльнага канфлікту пашырыць спіс сталых месцаў для масавых мерапрыемстваў, дадаўшы ў яго Плошчу Свабоду, плошчу Перамогі, плошчу Пралетарская, Прывакзальную плошчу, плошчу 1000-годдзя, плошчу імя Леніна, скверы імя Пушкіна і Леніна, а таксама пляцоўкі каля Палацу Спорту і кіно «Брыганціна».

Акрамя таго, заяўнікі просяць урэгуляваць праблему, якая ўзнікла пасля прыняцця Віцебскім гарвыканкамам рашэння № 881 ад 10.07.2010 г. Спроба яго прытрымлівацца прыводзіць да абсурду. Паводле ўзгаданага рашэння арганізатары акцыі, каб атрымаць дазвол, павінны прыкласці да заявы дамовы з дзяржаўнымі арганізацыямі на абслугоўванне масавай акцыі, але апошнія не заключаюць дамовы, пакуль на акцыю няма дазволу выканаўчай улады. Такім чынам атрымліваецца, што, з прычыны юрыдычнага казуса, рэалізаваць канстытуцыйнае права грамадзян у Віцебску ў прынцыпе не магчыма.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны