Навіны Навіны Беларусі

Кандыдат у Вілейцы ад Руху «За Свабоду» заявіў пра прымус да датэміновага галасавання

Кандыдат у Вілейцы ад Руху «За Свабоду» заявіў пра прымус да датэміновага галасавання

2608 Праглядаў Мінск
Да кандыдата ад Руху «За Свабоду» ў Вілейцы Максіма Ціханава звярнуліся выбарцы са скаргамі на прымусовае галасаванне.

У прыватнасці у сацсетцы «Вконтакте» яму напісала студэнтка: «Вітаю! Чаму сёння тых, хто жыве ў інтэрнаце каменда прымушаюць галасаваць датэрмінова? Гэта законна?».

«Па тэлефоне казалі: «Выклікаюць да дырэктра, і ён кажа: „Калі не пойдзеце на датэрміновае галасаванне ў вас будуць праблемы на працы“», — распавёў сайту Pyx.by Ціханаў.

Такім чынам, лічыць ён, незаконным умяшальніцтвам кіраўнікоў арганізацый, а таксама камендантамі інтэрнатаў была парушаная усталяваная арт.5 Выбарчага кодэкса свабода выбараў і ажыццяўляўся забаронены арт.53 Выбарчага кодэкса кантроль за волевыяўленнем выбаршчыкаў. Дадзеныя парушэнні маглі істотна паўплываць на вынікі галасавання.

«Датэрміновае галасаванне — гэта крадзеж вашага голаса! Не дайце вас падмануць! Скажыце НЕ датэрміноваму галасаванню!» — заключыў Ціханаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны