Навіны Навіны Беларусі

Суд адмовіўся адмяняць папярэджанне Нагорнай

Суд адмовіўся адмяняць папярэджанне Нагорнай

2385 Праглядаў Мінск
Кандыдат у дэпутаты ад Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная абскардзіла ў судзе папярэджанне. Але адмененае папярэджанне не было.

У выбарчых камісіях Слуцкай акрузе № 67 і Вілейскай выбарчай акрузе № 74 адбыліся пасяджэнні, на якіх разглядалась пытанне аб вынясенні папярэджанняў кандыдатам ад Руху «За свабоду» за тое, што яны былі ў спісах давераных асобаў адзін аднаго. Папярэджанне было вынесенае толькі Аліне Нагорнай. Мінская абласная выбарчая камісія адмовілася яго адмяняць.

У выніку суд 5 верасня вырашыў, што Аліна Нагорная занадта позна звярнулася з абскарджаннем.

«Цячэнне працэсуальных тэрмінаў пачынаецца на наступны дзень пасля каляндарнай даты ці наступлення падзеі, якімі вызначаны іх пачатак. Калі працэсуальны тэрмін вызначаны судом, яго вылічэнне пачынаецца з наступнага дня пасля ўручэння судовага пастанаўлення пра гэта», — працытавала Pyx.by арт. 150 Грамадзянскі-працэсуальны кодэкс Аліна Нагорная.

Па яе словах, гэты артыкул парушыў Мінскі абласны суд. «Яны згадзiлiся на хадатайства прадстаўнiцы Мінскай абласной камісіі па выбарах Ірыны Цэлiкавец, пра тое, што я парушыла тэрміны. Але па гэтым артыкуле гэта не так», — патлумачыла Нагорная.

Скарга на гэтае рашэнне 7 верасня будзе накіраваная ў Вярхоўны суд.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны