Навіны Навіны Беларусі

Моладзь Руху «За Свабоду» прабегла Мінскі паўмарафон

Моладзь Руху «За Свабоду» прабегла Мінскі паўмарафон

2964 праглядаў Мінск
Каманда «Моладзі Руху За Свабоду», у тым ліку хлопцы з каманды кандыдата ў дэпутаты Юрыя Губарэвіча прабеглі ад 5 да 21 км на Мінскім паўмарафоне. Не абышлося без перашкодаў з боку ўладаў.

Дыстанцыю ў 21,1 км пераадолеў Зміцер Стасюкевіч (па папярэдніх выніках за 2 гадзіны 1 хвіліну 17 секундаў). 10,5 км прабеглі Аляксей Клюшнічэнка, Яўген Балтрамун і Яўген Велікода. Браты Бабіны Максім і Вадзім, Улад Статкевіч прабеглі 5 км.

«Былі некалькі спробаў перашкодаў удзелу нашай каманды, — распавёў сайту Pyx.by кіраўнік перадвыбарчага штабу Юрыя Губарэвіча Алесь Славінскі. — Супрацоўнікі АМАПу пры даглядзе рэчаў знайшлі ў мяне сцягі з лагатыпам Губарэвіча. Я спрабаваў патлумачыць, што гэта сцягі кандыдата ў дэпутаты, а я нясу майкі для каманды. Але яны затрымалі мяне фактычна да старту марафону».

Потым па ягоных словах, нейкі час было ўсё добра: яны гулялі па марафонскай зоне са сцягамі. Але потым да хлапцоў падышоў супрацоўнік ДАІ.

«Сказаў каб прыбралі сцягі, бо гэта несанкцыянаваны мітынг. Яму, па ягоных словах, паскардзіўся нейкі чалавек. Аказалася, што гэта старшыня акруговай выбарчай камісіі 105, па тэрыторыі якога праходзіў марафон. Я ім патлумачыў, што каманда Руху „За свабоду“ падтрымлівае кандыдата ў дэпутаты, і ніякі гэта не мітынг».

Тым болей, дадаў Славінскі, супрацоўнік ДАІ не павінны займацца такімі пытаннямі. «У выніку папрасілі прабачэння і сышлі», — заключыў ён.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Моладзь Руху

Апошнія навіны