Навіны Навіны Беларусі

Вялікі бел-чырвона-белы пікет у падтрымку Аліны Нагорнай

Вялікі бел-чырвона-белы пікет у падтрымку Аліны Нагорнай

2515 Праглядаў Слуцк
Сёння з 12.00 у цэнтра Слуцку стаіць вялікі агітацыйны пікет пад бел-чырвона-белымі сцягамі ў падрымку кандыдата ад Руху «За Свабоду» Аліны Нагорнай. У ім прымае ўдзел як давераная асоба намеснік старшыні Руху Алесь Лагвінец.

Пікет усталяваны ў цэнтры Слуцку, насупраць гарвыканкама, усталяваныя плакаты ў падтрымку Аліны Нагорнай, расцяжка супраць АЭС, лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі.

«На пікеце можна пачуць пра маю праграму, даць прапановы па маёй дзейнасці», -распавяла сайту Pyx.by Аліна Нагорная.

Па яе словах, яны збіраюць подпісы пад адразу некалькі прапановамі для паляпшэння жыцця ў Слуцку: за пабудову прытулка для жывёлаў, вырашэнне пытання з вулічным асвятленнем і стварэння безбар'ернага асяроддзя.

«Акрамя таго, у нас можна пафатаграфавацца. Паразмаўляць з адным з кіраўнікоў Руху «За Свабоду» Алесем Лагвінцом, далучыцца да Руху. Выступіць музыка з гітарай», - дадала кандыдат у дэпутаты.

Яна лічыць такія пікеты вельмі важнымі, у тым ліку для прапаганды нацыянальных сімвалаў. «У нас у горадзе вялікая прапаганда супраць бел-чырвона-белага сцягу, дык калі людзі пабачаць, што пад ім стаяць маладыя вясёлыя людзі, можа, зразумеюць, што гэта нармальна», - патлумачыла Нагорная. Па яе словах, на пікеце ёсць інфармацыйны стэнд з інфармацыяй пра бел-чырвона белы сцяг і Пагоню.

«Мы ствараем для горада незвычайную з'яву, робім кампанію цікавей», - заключыла кандыдат.

У сваю чаргу Лагвінец пасля ўдзелу ў пікеце ў Слуцку 4 верасня накіруецца ў Полацк да яшчэ аднаго кандыдата ад Руху "За Свабоду" Вольгі Дамаскінай.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны