Навіны Навіны Беларусі

Губарэвіч: пасля 11 верасьня людзі на пратэст не выйдуць

Губарэвіч: пасля 11 верасьня людзі на пратэст не выйдуць

2057 Праглядаў Мінск
Мікалай Статкевіч заклікаў выйсьці на Кастрычніцкую плошчу ў Менску 12 верасьня на акцыю «Патрабуем сапраўдных выбараў». Першы намесьнік старшыні руху «За свабоду» Юрась Губарэвіч выказаў сумнеў, што акцыя можа быць масавай.

«Я не разумею, чаму менавіта 12 верасьня, бо гэтую акцыю можна праводзіць ужо і заўтра. Ужо відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма. Гэта было зразумела ўсе 20 гадоў і па выніках гэтай кампаніі, хоць яна яшчэ ня скончылася.

Мы выкарыстоўваем любую нагоду, каб данесьці да выбарцаў патрабаваньне правядзеньня ў Беларусі свабодных, сумленных і празрыстых выбараў. І падчас самой кампаніі ў нас больш магчымасьцяў, каб данесьці да як мага большага кола людзей тое, што ў Беларусі выбараў няма. І тое, што яны павінны праводзіцца па іншым сцэнары, а ня так, як яны праводзяцца цяпер. Таму ня так важная дата, як важная штодзённая праца і ахоп як мага большай колькасьці людзей.

Нажаль, умовы пасьля 11 верасьня ня будуць спрыяць таму, каб правесьці эфэктыўную акцыю, каб людзі масава выйшлі на нейкі пратэст».

Крыніца: www.svaboda.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны