Сябры Рады ў асноўным займаліся падрыхтоўкай канферэнцыі, вызначылі графік рэгіянальных сходаў. Яны пройдуць у 11 гарадах Беларусі ў першай палове верасня-другой палове кастрычніка.
Акрамя таго, у склад арганізацыі былі прынятыя 87 новых сябраў.
Рада Руху "За Свабоду" прыняла рашэнне пра накіраванне назіральнікаў на парламенцкія выбары, а таксама зацвердзіла вынікі з'езду "Моладзі Руху За Свабоду".