Навіны Навіны Беларусі

Утвораная Моладзь Руху «За Свабоду»

Утвораная Моладзь Руху «За Свабоду»

4496 Праглядаў Мінск
27 жніўня прайшоў устаноўчы з’езд моладзевай арганізацыі Руху «За Свабоду».

На з’ездзе прысутнічалі 43 дэлегаты з усёй Беларусі, якія мелі жаданьне прыняць удзел у працэсе стварэньня Моладзі Руху «За Свабоду.

На пачатку з’езду шляхам галасаваньня былі абраныя прадстаўнікі працоўных камісыяў. Яны павінны былі забяспечыць сумленны і адкрыты працэс галасаваньня.

Перад зацьвярджэньнем Статуту і Рады на зьездзе выступілі ганаровыя госьці з’езду, намеснікі старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, Алесь Лагвінец і Галіна Скараход.

Кіраўніцтва выказала пажаданьні, каб Моладзь Руху дзейнічала на падставе мэтаў і каштоўнасьцяў арганізацыі, працэс галасаваньня быў пабудаваны на прынцыпах плюралізму, дэмакратычнасьці, кансэнсусу і адкрытасьці.

Першай абвесткай зьезду было зацьвярджэньне Статуту Моладзі. Пад час гарачай дыскусіі ў статут былі ўнесеныя ключавыя праўкі, а таксама прызначаная камісыя, якая будзе і далей займацца рэдагаваньнем і ўдакладненьнем дакуманту.

Пасьля абеду было ўзьнятае другое пытаньне — прадстаўленьне накірункаў дзейнасьці Моладзі, а таксама прайшлі выступы і галасаваньне за кандыдатаў у каардынатары Рады.

Моладзь Руху «За Свабоду» амаль пачала сваю дзейнасьць. Дэ-юрэ яна пачне існаваць пасьля зацьвярджэньня вынікаў зьезду Радай Руху, якая адбудзецца 3 верасьня.

Аўтар: Багдан Сакалоў

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #322 31.10.2016 17:16 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    Дай Бог!...

  • #323 31.10.2016 17:27 @ ад Абамы, завербаваны -- р-ц к-к

    ЯК ПРЫЕМНО БАЧЫТЫ ШЧЫРЫЕ ОДКРЫТЫЕ ВОЧЫ ГЭТОЙ МОЛОДИ.... И КОМУСЬ-ТО З ИХ ПРЫЙДЭЦЦА ВЫПРОБОВАТЫ РЭПРЭСИИ И ВОНЫ ИХ ВЫТРЫМАЮТЬ МОГЧЫМО И ДОСТОЙНИЙ ЧЫМ МЫ... БЭРЭЖЫ БОЖЭ ИХНУ ЧОЛОВИЧНОСТЬ!...

Моладзь Руху

Апошнія навіны