Навіны Навіны Беларусі

Мінская абласная камісія адмовілася зняць папярэджанне з Аліны Нагорнай

Мінская абласная камісія адмовілася зняць папярэджанне з Аліны Нагорнай

2725 Праглядаў Мінск
Кандыдат у дэпутаты ад Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная абскардзіла ў Мінскай абласной камісіі папярэджанне, якое атрымала за тое, што ў складзе яе давераных асобаў быў іншы кандыдат. Але выбаркам не пайшоў ёй на сустрач і пакінуў папярэджанне ў сіле.

У выбарчых камісіях Слуцкай акрузе № 67 і Вілейскай выбарчай акрузе № 74 адбыліся пасяджэнні, на якіх разглядалась пытанне аб вынясенні папярэджанняў кандыдатам ад Руху «За свабоду» за тое, што яны былі ў спісах давераных асобаў адзін аднаго. Папярэджанне было вынесенае толькі Аліне Нагорнай.

«Адбылася апіска, — заявіў на пасяджэнні намеснік старшыні Руху „За Свабоду“ Алесь Лагвінец. — Проста адклікаць... скасаваць папярэджанне. Якое можа быць папярэджанне? Гэта супярэчыць любому здароваму сэнсу».

Па ягоных словах, папярэджанне Нагорнай павінна быць адмененае. Ён лічыць, што абласная камісія дэманструе рэпрэсіўнае дзеянне закону, як і слуцкая.

Нагорная адзначыла, што акруговая камісія павінна была зразумець, што Ціханаў не можа быць яе даверанай асобай і адклікаць яго са спісу.

«Папярэджанне — несправядлівае, яно не мае пад сабой юрыдычнага грунту», — даводзіў камісіі Лагвінец.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны