Навіны Навіны Беларусі

Жыхары дома на праспекце Незалежнасці выйдуць на акцыю пратэсту

Жыхары дома на праспекце Незалежнасці выйдуць на акцыю пратэсту

1831 прагляд Мінск
Капітальны рамонт дома № 80 па пр-це Незалежнасці не могуць закончыць ужо чатыры гады. Ягоныя жыхары выйдуць на акцыю пратэсту 31 жніўня.

Пачатак акцыі запланаваны ў 18.00, яна пройдзе ля ўвахода ў арку з праспекта.

Асноўнае пытанне — тэрміны сканчэння капрамонту дома, збор інфармацыі ад жыхароў пра недаробкі, падрыхтоўка звароту да мясцовых уладаў і збор пад ім подпісаў.

Сход жыхароў пройдзе ў межах перадвыбарчага пікету кандыдата ў дэпутаты, першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрыя Губарэвіча.

«З людзей здзекуюцца ужо чатыры гады. Грошаў на завяршэнне капрамонту няма, а ў адказ на скаргі і звароты жыхары атрымліваюць адпіскі. Адзіная магчымасць прыцягнуць увагу да праблемы — выйсці з кватэраў і заявіць свой пратэст адкрыта», — пракаментаваў ініцыятыву жыхароў Pyx.by Губарэвіч.

Па ягоных словах, да яго звярнуліся жыхары дома, якія з’яўляюцца ягонымі выбарцамі.

«Я гатовы дапамагчы, выкарыстоўваючы магчымасці агітацыйнай кампаніі. Пасля 11 верасня у іх такога шанца не будзе», — заключыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #233 31.08.2016 07:16 @ микола

    Сегодня пришла мысль-Вы(власть) пугаете народ Майданом, но при этом мирным и демократичным путем(выборы) перемен не хотите!

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны