Навіны Навіны Беларусі

Сябраў выбарчых камісіяў папярэдзяць пра крымінальную адказнасць за фальсіфікацыю выбараў

Сябраў выбарчых камісіяў папярэдзяць пра крымінальную адказнасць за фальсіфікацыю выбараў

1936 Праглядаў Гомель
Грамадская ініцыятыва «Жанчыны супраць фальсіфікацый» плануюць распаўсюдзіць адмысловыя ўлёткі напярэдадні выбараў у Палату прадстаўнікоў.

Каардынатар ініцыятывы, намеснік старшыні руху «|За свабоду» Галіна Скараход распавяла, што яны збіраюцца звярнуцца да жанчын-сябраў выбарчых камісіяў. Галіна Скараход:

— Сябры камісіі датычныя да таго палітычнага і эканамічнага курсу, якім потым ідзе краіна. Падчас сёлетніх выбараў жанчын у складзе выбарчых камісіяў налічваецца 75%. Сярод кіраўнікоў выбарчых камісіяў палова — жанчыны.

Мы папярэджваем ва ўлётках, што ёсць артыкул 192 Крымінальнага кодэкса, які прадугледжвае да 5-ці год зняволення за скажэнне вынікаў галасавання.

У ініцыятыву «Жанчыны супраць фальсіфікацыяў» уваходзяць сем дэмакратычных структур. Сярод іх Аб’яднаная грамадзянская партыя, Рух «За свабоду», Беларускі народны фронт, партыя левых «Справядлівы свет» і іншыя.

Крыніца: www.racyja.com

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны