Навіны Навіны Беларусі

Слуцкі выбаркам вынес папярэджанне Аліне Нагорнай

Слуцкі выбаркам вынес папярэджанне Аліне Нагорнай

1808 Праглядаў Слуцк Вілейка
У выбарчых камісіях Слуцкай акрузе № 67 і Вілейскай выбарчай акрузе № 74 адбыліся пасяджэнні, на якіх разглядалась пытанне аб вынясенні папярэджанняў кандыдатам ад Руху «За свабоду» за тое, што яны былі ў спісах давераных асобаў адзін аднаго. Папярэджанне было вынесенае толькі Аліне Нагорнай.

«Пытанне было ў тым, што кандыдаты былі зарэгістраваны як давераныя асобы адзін у аднаго, чым, па меркаванню камісій, парушылі 76 артыкул Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь», — распавёў сайту Pyx.by кандыдат ад Руху «За Свабоду» па Вілейскай акрузе Максім Ціханаў.

Адпаведна артыкула 76 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь, кандыдаты ў дэпутаты не могуць быць даверанымі асобамі ў іншых кандыдатаў, адзначыў Ціханаў. Ён таксама нагадаў, што камісіі разглядаюць у трохдзённы перыяд з моманту паступлення заявы і рэгіструюць давераных асоб.

«У гэты перыяд камісія павінна праверыць спіс на адпаведнасць заканадаўства і вызначыць ці мае чалавек права быць даверанай асобай, а калі не, то камісія павінна адмовіць у рэгістрацыі такой асобе. Аднак, як мы можам бачыць, камісіі парушылі заканадаўства РБ і зарэгістравалі даверанымі асобамі, людзей, якія імі быць не маглі, а сваё няведанне заканадаўства вырашылі спіхнуць на кандыдатаў», — адзначыў Ціханаў.

Па ягоных словах, Слуцкая акруговая камісія вынесла папярэджанне кандыдату ў дэпутаты Аліне Нагорнай, нават не пачуўшы яе, калі яна казала пра парушэнне з боку самой камісіі.

На пасяджэнні ў Вілейцы акруговай камісіяй было прынята зусім іншае рашэнне. Яна прыслухалася да прамовы кандыдата ў дэпутаты Максіма Ціханава пра тое, што парушэнне было з іх боку, а таксама да яго закліку не выносіць папярэджанне.

«Магчыма, адрозненне ў рашэннях было праз тое, што на пасяджэнні ў Вілейскай акруговай камісіі прысутнічалі назіральнікі ад ОБСЕ», — лічыць Ціханаў.

Гэта ўжо другі выпадак калі кандыдат у дэпутаты Максім Ціханаў прымусіў камісію забраць назад папярэджанне. У сваю чаргу Аліна Нагорная абскардзіла папярэджанне ў абласной камісіі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны