Навіны Навіны Беларусі

Суд адмовіўся падтрымаць скаргу Алеся Лагвінца на нерэгістрацыю

Суд адмовіўся падтрымаць скаргу Алеся Лагвінца на нерэгістрацыю

2889 Праглядаў Мінск
23-34 жніўня у Мінскім гарадскім судзе прайшоў разгляд скаргі намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца на рашэнне гарадской выбарчай камісіі аб ягонай нерэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты.

Паседжанне было прызначанае на 15.00, але па факце, разгляд справы пачаўся толькі ў раёне 15.50 праз спазненне пракурора. Прычына затрымкі не была агучаная.

Адметнай рысай пасяджэння было тое, што суддзя Алена Семак без хадайніцтва адразу пачала весці працэс на добрай беларускай мове.

Калі прадстаўляліся, прадстаўнікі выбарчай камісіі не назвалі гучна свае імёны і прозвішчы, а зрабілі гэта шэптам, падышоўшы непасрэдна да суддзі. Атрымалася толькі пачуць іх пасады: старшыня і намеснік старшыні гарадской выбарчай камісіі. На сайце Мінгарвыканкаму няма інфармацыі, якія менавіта асобы займаюць дадзеныя пасады.

Падчас разгляду справы, суддзя давала магчымасць усім выказацца, прадстаўнікі выбарчай камісіі і пракурор таксама спрабавалі размаўляць па-беларуску.

«Во-первых, меня приятно поразила позиция суда и судьи, в частности, ведущей этот процесс, поскольку действительно были созданы, на мой взгляд, все условия для состязательности процесса. Это, кстати, отметил Алесь Логвинец и лично поблагодарил судью. Было почти без ограничений предоставлено время для выступлений сторон, реплик. Не перебивали, все внимательно выслушивали. Принимали ходатайства», — пракаментаваў хаду працэсу юрыст Аляксандр Жук, які выступаў на паседжанні як прадстаўнік грамадскасці ад Руху «За Свабоду».

Па ягоных словах, «приятно удивило, что представители избирательной комиссии во время заседания вели себя корректно».

«И лично у меня сложилось впечатление, что после моего выступления перед судом они даже оправдывались в чем-то. То есть, задавали вопросы, оправдывались, отвечая на мои комментарии по поводу сути их замечаний, что тоже достаточно странно. Обычно они ведут себя достаточно агрессивно», — дадаў юрыст.

Забаўным фактам Жук назваў тое, што прыкладна 1,5 гадзіны працэсу было згублена праз пракурора. «Было немножко странно обнаружить, что по сути процесс начался с опозданием на 50 минут из-за того, что по неустановленной причине задержался прокурор. И вдобавок прокурор потребовал уже в ходе процесса еще 30 минут для составления текста своего выступления. Итого практически полтора часа процесса было занято прокурором, если мы так посчитаем», — патлумачыў юрыст.

Разгляд справы скончыўся каля 18:00, пасля чаго суддзя аб’явіла, што рашэнне суда будзе агучанае 24 жніўня аб 11 гадзіне.

Калі каманда Алеся Лагвінца выходзіла з будынку суду, іх сустрэў невядомы аператар, які пачаў іх здымаць.

На наступны дзень суд абвясціў вырак: скарга Алеся Лагвінца — не задаволеная, і гэтае рашэнне не падлягае абскарджанню. Сам Алесь Лагвінец заявіў, што быў упэўнены ў такім выніку разгляду, але адзначыў прагрэс у правядзенні пасяджэння, а менавіта ў тым, што працэс праходзіў ва ўмовах роўнасці бакоў, чаго, на вялікі жаль, не было засведчана на пасяджэннях Мінскай гарадской камісіі.

Рашэнне суда канчаткова закрыла любую магчымасць Алесю Лагвінцу выступіць на гэтых выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты. Але, як ён заяўляе, дзейнасць на акрузе будзе працягвацца.

Аўтар: Багдан Сакалоў

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны