Навіны Навіны Беларусі

Гарадская выбарчая камісія не задаволіла скаргу Алеся Лагвінца

Гарадская выбарчая камісія не задаволіла скаргу Алеся Лагвінца

2763 праглядаў Мінск
У будынку Мінгарвыканкама адбылося пасяджэнне Мінскай гарадской выбарчай камісіі, на якім разглядалася скарга намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца на нерэгістрацыю яго кандыдатам у дэпутаты па Сухараўскай выбарчай акрузе № 101. Адмовіла ў рэгістрацыі палітыку адпаведная акруговая камісія.
На пасяджэнне камісіі не былі дапушчаныя сябры ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца, якія прыйшлі падтрымаць свайго вылучэнца у кандыдаты. У памяшканне удалося прайсці толькі міжнародным назіральнікам, журналістам і кіраўніку ІГ Пятру Маркелаву.

На пасяджэнні была зачытаная скарга Алеся Лагвінца і вытрымкі з рашэння Акруговай камісіі аб нерэгістрацыі Алеся Лагвінца. Прэтэнзіі АВК заключаліся ў тым, што ініцыятыўная група Алеся Лагвінца нібыта неэтычна сябе паводзіла ў адносінах да ініцыятыўных групаў іншых кандыдатаў (1-е папярэджанне) і ў тым, што чальцы каманды Алеся Лагвінца нібыта раздавалі друкаваную прадукцыю выбаршчыкам (2-е папярэджанне).

Натуральна Алесь Лагвінец агучаныя парушэнні не прызнаў. Першае папярэджанне, паводле палітыка, увогуле не пра што, да таго ж пакаранне за неэтычныя паводзіны, нават калі б яны і былі, на этапе збору подпісаў нават не прадугледжаныя Выбарчым кодэксам. Адносна другога парушэння палітык зазначыў, што выбарцам раздаваліся выключна візітоўкі, рэкламныя асобнікі газеты “Народная Воля” (што пацверджана лістом з рэдакцыі) і абвесткі пра канцэрт, што не можа разглядацца як агітацыя.



Тым не менш, гарадская выбарчая камісія на чале са старшынёй Сяргеем Хільманам палічыла, што фармальна мела месца раздача друкаванай прадукцыі і ня важна агітацыя гэта ці не. Чальцы камісіі адзінагалосна прагаласавалі за тое, каб не задавальняць скаргу Алеся Лагвінца і пакінуць рашэнне АВК аб нерэгістрацыі палітыка ў сіле.

Аўтар: Арцём Лява

Крыніца: novychas.by

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #228 19.08.2016 01:19 @ kipelshtein

    якія сур'ёзныя твары у чальцоў гарадской камісіі ! Нібыта яны штосьці вырашаюць на сам рэч а не агучваюць "рашенне з верху " !

Апошнія навіны