Навіны Навіны Беларусі

Кандыдат ад Руху «За Свабоду» прымусіў камісію забраць папярэджанне назад

Кандыдат ад Руху «За Свабоду» прымусіў камісію забраць папярэджанне назад

2468 Праглядаў Вілейка
Выбаркам Вілейскай акругі спрабаваў вынесці папярэджанне кандыдату ў дэпутаты ад Руху «За Свабоду» Максіму Ціханаву, але не змог абгрунтаваць пакаранне і адмовіўся ад яго.

«Тэлефануе мне старшыня камісіі Чайкоўская і кажа, што вынеслі рашэнне зрабіць мне папярэджанне. Прычына - не прынёс копію загаду з працы пра адпачынак», - распавёў сайту Pyx.by Максім Ціханаў.

Па ягоных словах, ён схадзіў на працу, узяў копію загаду, аддаў камісіі і запытаў копію рашэння пра папярэджанне.

«Копію, сказалі, дадуць праз 2 дні. Я запатрабаваў зараз, бо на абскарджванне ёсць толькі 3 дні. Сказалі, што дадуць пры канцы дня. Я запытаўся, на што абапіраліся. Пачалі спасылацца на ўнутраны метадычны акт», - дадаў актывіст Руху «За Свабоду».

Аднак, дадаў Ціханаў, гэты акт не з'яўляецца заканадаўчым, а ў выбарчым кодэксе занатавана толькі, што кандыдат у дэпутаты прыносіць у камісію копію загаду і ўсё. «Тэрмінаў для гэтага вызначана не было, пакаранняў за невыкананне таксама. Пастанаўлення ЦВК па гэтай тэме таксама няма», - адзначыў кандыдат у дэпутаты.

У выніку Максім Ціханаў прыйшоў у 18.45 у камісію, але там яму сказалі, што яны параіліся і вырашылі не даваць папярэджання, абмежавацца вусным.

«А на якой падставе? Вуснае папярэджанне яны даваць не могуць. Я запатрабаваў, каб яны працавалі па заканадаўстве. Вырашылі папярэджанне зусім не даваць. Яны яшчэ кпілі, што я юрысконсульт і павінны ведаць заканадаўства. Вось я ім і распавёў», - заключыў Максім Ціханаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны