Навіны Навіны Беларусі

Кандыдаты ад Руху «За Свабоду» ў Слуцку і Вілейцы зарэгістраваныя

Кандыдаты ад Руху «За Свабоду» ў Слуцку і Вілейцы зарэгістраваныя

2340 Праглядаў Слуцк Вілейка
Выбаркамы зарэгістравалі Аліну Нагорную і Максіма Ціханава кандыдатамі ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.

«У Слуцка і Вялейкі з'явіўся шанец на вырашэнне мясцовых праблем і магчымасць абраць альтэрнатыву для сваёй краіны. Магчымасць абраць ёсць, а вось атрымаць, на жаль не», - сказала Pyx.by кандыдатка, сябра Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная.

Яна абяцае, што на яе пікетах будуць музыкі, цікавыя людзі, магчымасць дапамагчы роднаму гораду (плануюць збіраць подпісы, каб вырашаць актуальныя для горада праблемы) і г.д.

«У першую чаргу я прыцягну ўвагу да таго, што гарадскія ўлады не выкарыстоўваюць турыстычны патэнцыял Вілейскага вадасховішча. Ужо рыхтую прапанову, якая дапаможа вырашыць гэтую праблему», - сказаў Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Максім Ціханаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны