Навіны Навіны Беларусі

Яшчэ трое мінскіх кандыдатаў ад Руху «За Свабоду» зарэгістраваныя

Яшчэ трое мінскіх кандыдатаў ад Руху «За Свабоду» зарэгістраваныя

2393 праглядаў Мінск
Кандыдаты ад Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка, Віктар Янчурэвіч і Юры Меляшкевіч зарэгістраваныя.

8 жніўня быў зарэгістраваны сябра Рады Руху «За Свабоду» Алесь Таўстыка.

«У камісію акруговую пайду ў сераду. Падрыхтую спіс давераных асобаў. Тэкст праграмы і пункты дзеяння ў мяне ўжо гатовыя. Агітацыйная кампанія пройдзе яскрава, цікава, з тэматычнымі пікетамі, падрыхтаваныя інфармацыйныя стэнды», — сказаў Pyx.by Алесь Таўстыка.

«На нашай акрузе 6 кандыдатаў, але будзем працаваць на перамогу», — падкрэсліў Pyx.by сябра Руху «За Свабоду» Віктар Янчурэвіч.

Ён нагадаў, што дзяржаўнага фінансавання кампаніі зараз няма, то ягоная каманда будзе рабіць «стаўкі на сустрэчы, сходы з выбаршчыкамі, шукаць ахвяраванні для выбарчага фонду».

«Пасяджэнне адбылося даволі хутка: усе прэтэндэнты былі зарэгіставаныя. У тым ліку і ў тых кандыдатаў, якіх я магу назваць праўладнымі, у якіх былі фінансавыя парушэнні. Сумы, якія яны забываліся задэклараваць, былі даволі істотныя, па 5 мільёнаў», — распавёў Pyx.by каардынатар па Мінску Руху «За Свабоду» Юрась Меляшкевіч.

Ён адзначыў, што прайшло лёсаванне выступаў на тэлебачанні, і яму дастаўся выступ 22 жніўня.

«Новая акалічнасць гэтай выбарчай кампаніі: удзел у дэбатах. Я адзначыў, што хацеў бы ўдзельнічаць, калі такія будуць арганізаваныя», — дадаў Меляшкевіч.

Па ягоных словах, на рэгістрацыі была прыязная атмасфера, не апошнюю ролю ў гэтым сыгралі прысутныя міжнародныя назіральнікі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны