Навіны Навіны Беларусі

Юрась Губарэвіч зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

Юрась Губарэвіч зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты

3256 Праглядаў Мінск
Моцную агітацыйную кампанію абяцае на 108 Каліноўскай акрузе першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

«Я зарэгістраваны. Распачынаем моцную агітацыйную кампанію, як толькі будзе зарэгістраваны выбарчы фонд. У нас наперадзе цэлы месяц», — сказаў Pyx.by Юрась Губарэвіч.

«Выбарцы атрымаюць у маёй асобе годную альтэрнатыву праўладным кандыдатам», — дадаў адзін з лідараў Руху.

Па ягоных словах, па акрузе 2 з 7 прэтэндэнтаў не былі зарэгістраваныя, у тым ліку незалежны кандыдат Барыс Лесун.

«У выніку жэрэб’ёўцы мой выступ на радыё будзе 24 жніўня з 7 да 7.30 раніцы, на тэлебачанні — 30 жніўня, у 19.10», — адзначыў Губарэвіч.

Ён пракаментаваў адмову ў рэгістрацыі Алеся Лагвіца. «Відавочна, што Алесь быў скіраваны на перамогу і праводзіў яскравую кампанію пад час збору подпісаў. Гэта не магло не напалохаць выбаркамы. Адбіраючы ў яго магчымасць далейшага ўдзелу, улада пазбаўляецца ад дастаткова моцнага прэтэндэнта на перамогу», — заявіў Губарэвіч.

«Мы таксама чакаем рэгістрацыі іншых кандыдатаў, якія ідуць пры падтрымцы Руху „За Свабоду“. Большасць з іх вылучалася шляхам збору подпісаў, а значыць праводзілі на акрузе заўважныя кампаніі, працавалі і стала камунікавалі з выбарцамі», — заключыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны