Навіны Навіны Беларусі

Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

Лагвінца не зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты

3569 Праглядаў Мінск
Праз два папярэджанні выбаркам адмовіў у рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты намесніку старшыні Руху «За Свабоду» Алесю Лагвінцу.

«Гэта палітычнае рашэнне, усё неабходнае для рэгістрацыі мы зрабілі», пракаментаваў рашэнне выбаркаму сайту Pyx.by Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, падставай для нерэгістрацыі сталі два папярэджанні, пры гэтым гучалі адрозныя ад ранейшых фармулёўкі: першае. за ўлёткі, якія інфармавалі пра канцэрт Лявона Вольскага на пікеце па зборы подпісаў, другое за нібыта ўзнагароджанне выбарцаў.

Адзін з лідараў Руху падкрэсліў, што да яго было аднабаковае, адыёзнае стаўленне і гэта пры тым, што ўлады самі стала парушаюць выбарчае заканадаўства, выкарыстоўвалі адміністратыўны рэсурс пры зборы подпісаў за праўладных прэтэндэнтаў. Па ягоных словах, заўтра яны атрымаюць копію рашэння і тады з камандай прымуць рашэнне пра магчымае абскарджванне.

«Мы з камандай працягнем інфармацыйную кампанію ў акрузе», — пакрэсліў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Лагвінец не выключае, што ён закліча да байкоту на 101 Сухараўскай выбарчай акрузе.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны