Навіны Навіны Беларусі

Пасля звароту Амяльковіча дырэктар слуцкага аўтобуснага парку атрымаў папярэджанне

Пасля звароту Амяльковіча дырэктар слуцкага аўтобуснага парку атрымаў папярэджанне

1979 Праглядаў Слуцк
Пасля скаргі сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталя Амяльковіча на расійскі сцяжок у кіроўцы аўтобуса дырэктар слуцкага аўтапарку № 2 атрымаў папярэджанне, а шэраг іншых супрацоўнікаў — вымовы.

Сябра Рады Руху накіраў скаргу ў пачатку ліпеня. «Я налічыў 14 „дзяржаўных“ і 1 расейскі сцяжкоў, плюс іншыя пабочныя прадметы на лабавым шкле (каларадскую стужку на бакавым люстэрку я таксама заўважыў)», — адзначыў Амяльковіч. Пасля гэтага звароту кіраўніцтва аўтобуснага парку № 2 Слуцку пакарала кіроўцаў аўтобусу, у якім быў размешчаны расійскі сцяжок.

«Ваш зварот па пытанні размяшчэння на лабавым шкле аўтобусаў, якія не прадугледжаныя канструкцыяй, разгледжаны ААТ «Мінаблтранс». У ходзе праведзенай праверкі, факты, выкладзеныя ў вашым звароце, пацвердзіліся», - паведамілі ў лісце Мінаблтранса за подпісам выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара А.М. Салодкага.

Так, дырэктар філіялу «Аўтобусны парк №2» Валетка М.М. па выніках праверкі быў папярэджаны, што ў выпадку паўтарэння парушэння, яму давядзецца караць сваіх намеснікаў. Акрамя таго, вымовы атрымалі тры супрацоўнікі адміністрацыі філіялу рознага ўзроўню, механік і два кіроўцы.

"Дарэчы, цяпер па Слуцку гарадскія аўтобусы ездзяць чысценькія-прычысценькія ад усялякага шлаку", - пракаментаваў сайту Pyx.by ситуацыю Амяльковіч.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны