Навіны Навіны Беларусі

Юрась Губарэвіч здаў подпісы ў выбаркам

Юрась Губарэвіч здаў подпісы ў выбаркам

1833 праглядаў Мінск
1423 подпісы аднёс сёння ў камісію 108 Каліноўскай выбарчай акругі першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.



Падпісныя лісты


У адміністрацыі пры падачы дакументаў

«Мая каманда моцна папрацавала ва ўмовах лета і адсутнасці людзей, сабралі больш за 1500 подпісаў. Мы кожны дзень ставілі пікеты, агулам яны адпрацавалі 420 гадзінаў», — распавёў сайту Pyx.by Губарэвіч.

Па ягоных словах, ён настроены на моцную агітацыйную кампанію.

«На акрузе досыць моцная канкурэнцыя, як мінімум 7 кандыдатаў. Але я буду адзіным апазіцыянерам, іншых прадстаўніком апазіцыйных партыяў на акрузе няма. Мая задача паказаць выбаршчыкам, што ёсць альтэрнатыва», — заключыў першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны