Навіны Навіны Беларусі

Лагвінец атрымаў папярэджанне за канцэрт Лявона Вольскага

Лагвінец атрымаў папярэджанне за канцэрт Лявона Вольскага

2881 прагляд Мінск
Акруговая камісія вынесла другое папярэджанне ініцыятыўнай групе намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алесю Лагвінцу. Адной з прычынаў стаў канцэрт Лявона Вольскага на пікеце палітыка.

Самым маштабным мерапрыемствам 27 ліпеня стаў пікет па зборы подпісаў за намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца ў Сухарава. На ім выступіў вядомы музыка Лявон Вольскі, сабраліся да 1500 чалавек.

«Такія канцэрты — нармальная практыка ў цывілізаваных краінах», — сказаў сайту Pyx.by Алесь Лагвінец.

Па ягоных словах, і Лідзіі Ярмошынай, і Аляксандру Лукашэнку трэба самім звярнуць увагу на парушэнні выбарчага заканадаўства. «У нас у Канстытуцыі напісана, што кіраўнік краіны — гэта выбарчая пасада, а на практыцы гэта не так», — адзначыў намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Папярэджанне афіцыйна вынесенае акруговай камісіяй, сказаў сайту Pyx.by кіраўнік штабу Лагвінца Пётр Маркелаў, рашэнне прынятае адзінагалосна.

Па ягоных словах, падставамі сталі скаргі грамадзянаў на перашкоды пад час пікету на масту праз МКАД, «а таксама тое, што мы „агітуем“: развешвалі анонс канцэрту, правялі сам канцэрт».

«Агітацыю ў канцэрце яны пабачылі ў тым, што на яго нібыта былі выдаткаваныя грошы (на электрычнасць, аплату Лявону). Але мы не плацілі ні за што. Яны казалі, што арганізацыяй канцэрту мы парушылі не толькі выбарчае заканадаўства, але і адміністрацыйнае, і крымінальнае», — дадаў Маркелаў.

Званіў яму, дадаў сябра Руху «За Свабоду», нехта з камісіі, жанчына не праставілася.

«Яна таксама прыгадала тэрарызм, сказала, што „зараз ідзе вайна з тэрарызмам“, а канцэрт — месца, дзе можа адбыцца тэрарыстычны акт. Таксама пытала: „А што калі б пайшоў дождж і пачалася даўка?“ Казала, што электрычнасць была праведзеная небяспечным чынам», — прыгадаў Пётр Маркелаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #195 29.07.2016 20:00 @ Алесь Марчанка

    спадар Пётр прапаную адаслаць у выбарчаю камісію а таксама "абуранай спадарыні" (Лагуноўскай НД) фота якая была лужына на мосце праз МКАД і як спадар А.Лагвінец чэрпаў воду з гэтай лужыны ! Няхай Лагуноўская НД патлумачыць як яна з вазочкам "параплывала" лужыну !

  • #202 01.08.2016 22:16 @ Пятро

    Алесь, https://pp.vk.me/c626417/v626417112/251f1/EGaGof7fBx8.jpg

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны