Навіны Навіны Беларусі

Лявон Вольскі ў Сухараве

Лявон Вольскі ў Сухараве

2555 Праглядаў Мінск
Самым маштабным мерапрыемствам 27 ліпеня стаў пікет па зборы подпісаў за намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца ў Сухарава. На ім выступіў вядомы музыка Лявон Вольскі, сабраліся да 1500 чалавек.

Лагвінец сабраў на святочны пікет вялікую групу падтрымкі: там выступіў вядомы музыкант Лявон Вольскі, перфоманс правёў мастак Алесь Пушкін, вершы прачытала Валярына Кустава. Арганізатары імпрэзы разгарнулі расьцяжку «Подпіс за Лагвінца = подпіс за незалежнасць» і заклікалі ставіць подпісы ў падтрымку палітыка.

Вядучы Юрый Жыгамонт паведаміў, што пікет прымеркаваны да гадавіны прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь.

Прыйшлі шмат мясцовых жыхароў з дзецьмі, прыехалі і жыхары іншых раёнаў Мінска і нават іншых гарадоў.

За канцэртам назіралі супрацоўнікі сілавых ведамстваў і міліцыі, непадалёк стаяла машына з аўдыё-відэа апаратурай. Адзін з супрацоўнікоў нейкі час хадзіў за сябрам ініцыятыўнай групы Лагвінца Пятром Маркелавым і здымаў кожны ягоны крок. Аднак доўгі час яны нічога не рабілі.

У нейкі момант супрацоўнікі ў цывільным прывялі да месца правядзення канцэрта супрацоўніка ЖЭСа, які сказаў, што хоча праверыць зазямленне дрота, ад якога працавала апаратура (провад быў працягнуты з кватэры суседняга дома, жыхары якой самі прапанавалі дапамогу), а затым яны ўсё накіраваліся ў дом, каб патрапіць у кватэру і адключыць электрычнасць. У кватэру іх не пусцілі і пасля прыбыцця журналістаў яны ад гэтай ідэі адмовіліся.

Пакуль гэта вырашалася, канцэрт закончыўся сам па сабе.

«Вельмі рады, што пастаўленыя мэты былі дасягнутыя: прайшоў канцэрт Лявона Вольскага. Я ведаю, што на яго людзі збіраліся не толькі з наваколля, але прыязджалі нават з усёй Беларусі», - сказаў Алесь Лагвінец.

Ён удакладніў, што звязваўся з людзьмі, якія дапамаглі яму з электрычнасцю, і яны паведамілі, што ў іх усё добра. А Лявон падпісаў ім дыск з словамі "Дзякуй за электрычнасць".

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны