Навіны Навіны Беларусі

Правацэнтрысты на пікеце ў цэнтры Менску зачыталі тэкст Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце

Правацэнтрысты на пікеце ў цэнтры Менску зачыталі тэкст Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце

2273 праглядаў Мінск
Прадстаўнікі правацэнтрысцкай кааліцыі правялі 27 ліпеня ў цэнтры Менску перадвыбарчы пікет, прысвечаны 26-й гадавіне падпісання Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі.

У пікеце ўзялі ўдзел некалькі дзесяткаў чалавек, у тым ліку першы намеснік старшыні руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, старшыня АГП Анатоль Лябедзька, сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, намесніца старшыні Руху "За Свабоду" Галіна Скраход, сябра Руху "За Свабоду" Віктар Янчурэвіч ды іншыя.

Удзельнікі па чарзе зачыталі праз мегафон тэкст дэкларацыі, прынятай у 1990 годзе.

Лябедзька заявіў, што правацэнтрысты хочуць павіншаваць беларусаў з гэтай важнай датай: «Мы хочам нагадаць, што адбылося 26 гадоў таму. Мы зробім тое, што не сталі сёння рабіць чыноўнікі — зачытаць дакумент, які павінен вісець у іх кабінетах замест партрэта Лукашэнкі».

За пікетам назіралі супрацоўнікі міліцыі ў цывільным. Яны вялі відэаздымкі, але ў хаду акцыі не ўмешваліся.

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны