Навіны Навіны Беларусі

На ўсе ўчасткі Сухараўскай выбарчай акругі вылучаныя прадстаўнікі ад рухаўскага кандыдата

На ўсе ўчасткі Сухараўскай выбарчай акругі вылучаныя прадстаўнікі ад рухаўскага кандыдата

2334 праглядаў Мінск
37 вылучэнцаў у склад 34 ўчастковых выбарчых камісіяў 101-й Сухараўскай акругі накіравала каманда намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Алеся Лагвінца. Агулам было сабрана 488 подпісаў у падтрымку людзей ад народу.

«Я падаў дакументы на 37 вылучэнцаў ад грамадзянаў у склад 34 участковых камісіяў, што па 101-й Сухараўскай акрузе. Адклаўшы ўбок подпісы за кандыдата, мая каманда сабрала 488 подпісы за вылучэнцаў ад грамадзянаў акругі», — распавёў сайту Pyx.by Алесь Лагвінец. Пададзены спіс складаецца з выкладчыкаў, юрыстаў, палітолагаў, журналістаў, эканамістаў, праграмістаў і маладых неабыякавых людзей, студэнтаў. Сярод іх такія людзі, як Сяргей Чалы, Андрэй Ляховіч, Таццяна Зялко, Андрэй Завадскі, Аляксандр Баганёў.

Каб мець больш зручныя магчымасці абскарджвання, вылучэнне ад грамадзянаў па ўсіх камісіях было «пастрахаванае» накіраваннем ад Грамадскага аб«яднання БНФ «Адраджэньне». У тэксце заявы ад грамадзянаў таксама пазначаецца, што ўключэнне ў склад камісіяў прадстаўнікоў Руху «За Свабоду», статутная задача якога — «садзейнічанне стварэнню ўмоваў для правядзення ў Беларусі ўсеагульных, свабодных і роўных выбараў прэзідэнта, дэпутатаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі» (зарэгістраваны 17.12.2008, нумар дзяржаўнай рэгістрацыі 02020), будзе спрыяць дэмакратычнасці і празрыстасці выбарчага працэсу па Сухараўскай выбарчай акрузе № 101

Гэта — чарговы тэст на празрыстасць таго, што называецца «выбарамі» ў Беларусі, адзначыў Алесь Лагвінец. «Мінулыя тэсты ўлады „паспяхова“ правальвалі, паглядзім, што будзе з гэтым», — дадаў ён, адмовіўшыся рабіць прагнозы па колькасці ўключаных у выбаркамы сябраў каманды.

Усіх вылучэнцаў паклікалі на так званае «сумоўе» 25 ліпеня ў адміністрацыі раёну.

(відэа EŭropaTV Belarus)

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны