Навіны Навіны Беларусі

«Палітычны таталізатар-2016»: угадайце склад парламенту

«Палітычны таталізатар-2016»: угадайце склад парламенту

2660 Праглядаў Мінск
Рух «За Свабоду» абвяшчае «Палітычны таталізатар-2016» на вынікі парламенцкіх выбараў. Угадайце прызначэнцаў у парламент і атрымайце каштоўны прыз.

Для ўдзелу ў таталізатары трэба зайсці на адмысловы сайт і абраць прозвішчы людзей, якія, па вашаму, з найбольшай верагоднасцю трапяць у парламент.

Таталізатар запрацуе пасля завяршэння рэгістрацыі кандыдатаў (пасля 12 жніўня), пакуль жа можна пакідаць адрас электроннай пошты для атрымання запрашэння-напамінку.

«Палітычны таталізатар» будзе працаваць у двух рэжымах: рэгіянальны (можна адгадваць па сваёй вобласці/Мінску) ці агульны (увесь склад парламенту). Па выніках будуць узнагароджаныя восем чалавек (сем за рэгіянальныя этапы (флэшкі) і адзін супер-прыз атрымае той, хто першы ўгадае усіх дэпутатаў.

Удзельнічаць у «Палітычным таталізатары» могуць жыхары Беларусі старэй за 18 год, акрамя супрацоўнікаў ЦВК і чыноўнікаў ад абласнога ўзроўню і вышэй.

Абавязковай умовай удзелу ў розыгрышу з’яўляецца рэпост (дзяльба) сваімі вынікамі ў адной з трох сацыяльных сетак (Facebook, «Вконтакте», «Одноклассники»).

Вынікі беларускіх выбараў — ужо шмат год прадказальныя, пераможцу/пераможцаў можна адгадаць задоўга да правядзення галасавання, адзначыў ініцыятар правядзення «Палітычнага таталізатару», першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён нагадаў, што вынікі пераможцы «Палітычнага таталізатара-2015», у якім угадвалі прэзідэнта Беларусі, разышліся з афіцыйнымі толькі на дзясятыя долі працэнта.

«Зараз праходзіць чарговая выбарчая кампанія, — нагадаў Губарэвіч. — Мы заклікаем беларусаў да актыўнага ўдзелу ў ёй, падтрымцы правацэнтрысцкіх кандыдатаў. Але і прапануем разам пасмяяцца з выбарчага фарсу і такім чынам выказаць пратэст супраць існуючай сістэмы прызначэнняў дэпутатаў».

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны