«Мы стаялі ля будынку Белтэлерадыёкампаніі з 11 гадзінаў, на адлегласці ў 50 м не проста ад будынку Белтэлерадыёкампаніі, а ад яе тэрыторыі», — распавёў адзін з удзельнікаў пікету Зміцер Траццяк.
Па ягоных словах, так яны прастаялі прыкладна палову дня. «Недзе ў 15.00 падышоў першы малады міліцыянт з аховы БТ, патлумачыў, што мы парушаем заканадаўства „Аб масавых мерапрыемствах“. І дадаў, што калі не адыдзем, яго пакараюць», — адзначыў сябра Руху «За Свабоду» Траццяк.
У выніку пікетчыкі адышлі яшчэ на
Але пасля прыезду Юрася Губарэвіча пікет вярнуўся на першапачатковае месца, не гледзячы на пратэсты міліцыянтаў. Першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» патлумачыў ім, што перадвыбарчы пікет не падпадае пад заканадаўства пра масавыя мерапрыемствах.
Ля Белтэлерадыёкампаніі сябры ініцыятыўнай групы Губарэвіча збіралі подпісы да 18 гадзінаў, больш ім ніхто не перашкаджаў, хаця міліцыянты працягвалі назіранне.
Губарэвіч плануе падаць скаргу на дзеянні міліцыі.
Заўтра, 20 ліпеня, у 13.00 ля "Белтэлерадыёкампаніі" адбудзецца сумесны пікет правацэнтрыстаў. У ім прымуць удзел Юрась Губарэвіч, старшыня Партыі АГП Анатоль Лябедзька і сустаршыня Партыі БХД Віталь Рымашэўскі.