Навіны Навіны Беларусі

«Карандаш» адмовіўся друкаваць бэйджы ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад Руху «За Свабоду»

«Карандаш» адмовіўся друкаваць бэйджы ініцыятыўнай групы кандыдата ў дэпутаты ад Руху «За Свабоду»

2182 праглядаў Мінск
Бэйджы ініцыятыўнай групы прэтэндэнта ў дэпутаты Юрыя Меляшкевіча з лагатыпам Руху «За Свабоду» адмовіўся друкаваць копісалон «Карандаш», які знаходзіцца на вул. Хмяльніцкага.

"Карандаш» спачатку надрукаваў бэйджы з інфармацыяй пра маю ініцыятыўную групу, а пасля я прыйшоў з новым макетам, дзе на іншым баку было напісана Рух «За Свабоду», яны адмовіліся рабіць", — распавёў сайту Pyx.by сітуацыю сябра Рады Руху Юры Меляшкевіч.

Ён патлумачыў, што прадставіў у копісалон вытрымку з статуту Руху «За Свабоду», у якой было ўказана пра выбары, а таксама рэгістрацыйны нумар арганізацыі ў Мінюсце. Але ўсе гэтыя доказы таго, што арганізацыя - зарэгістраваная, не паспрыялі друку матэрыялаў.

«З аднаго пункту гледжання, гэтая практыка звязаная з агульнай атмасферай страху, якая вельмі вялікая. З другога яны павінны забяспечваць выкананне паслугаў», — адзначыў Меляшкевіч.

Ён адзначыў, што такое стаўленне абмяжоўвае ягоныя правы як прэтэндэнта ў дэпутаты, а таксама грамадзянаў на атрыманне інфармацыі і абсалютна неабгрунтаваныя.

Меляшкевіч накіраваў скаргу на дзеянне супрацоўнікаў кіраўніцтву кампаніі, якую будуць разглядаць на працягу месяца, а таксама плануе звярнуцца за тлумачэннямі ў ЦВК.

Пры гэтым, хаця агулам з "Карандашом" і раней былі праблемы па палітычных прычынах, але менавіта ў гэтым салоне гэта не назіралася. «Думаю, што згубяць многа кліентаў, такія паводзіны не будуць спрыяць бізнесу», — заключыў сябра Рады Руху.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны