Навіны Навіны Беларусі

У Слуцку зноў пакараныя кіроўцы аўтобуса з расійскім сцяжком

У Слуцку зноў пакараныя кіроўцы аўтобуса з расійскім сцяжком

1720 Праглядаў Слуцк
Пасля звароту сябра Рады Руху «За Свабоду» Віталя Амяльковіча кіраўніцтва аўтобуснага парку № 2 Слуцку пакарала кіроўцаў аўтобусу, у якім быў размешчаны расійскі сцяжок.

Сябра Рады Руху накіраў скаргу ў пачатку ліпеня. «Я налічыў 14 „дзяржаўных“ і 1 расейскі сцяжкоў, плюс іншыя пабочныя прадметы на лабавым шкле (каларадскую стужку на бакавым люстэрку я таксама заўважыў)», — адзначыў Амяльковіч.

Неўзабаве ён атрымаў адказ з аўтапарку.

«З кіроўцаў аўтобусаў АІ 5630-5 Уладзіміра Мірончыка і Аляксея Цімчанкі ўзятае тлумачэнне», — сказана ў адказе за подпісам дырэктара аўтобуснага парку М.М. Валеткі.

Акрамя таго, па дадзеным адміністрацыі, з кіроўцамі праведзеная тлумачальная гутарка, яны былі пакараныя за парушэнні Правілаў дарожнага руху.

Адміністрацыя аўтобуснага парку прынесла прабачэнні.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Апошнія навіны