Навіны Навіны Беларусі

Летняя Школа пра выбары і дэмакратыю

Летняя Школа пра выбары і дэмакратыю

3696 Праглядаў
Рух «За Свабоду» запрашае на летнюю Школу «Выбарчыя сістэмы і дэмакратыя», якая пройдзе з 2 па 7 жніўня ў Беларусі.

Удзельнікі школы пазнаёмяцца з механізмамі правядзення выбарчых кампаніяў, рознымі выбарчымі сістэмамі, даведаюцца пра паліттэхналогіі

Навучанне будзе найбольш цікавае тым, хто жадае актыўна ўдзельнічаць у выбарах — стаць кандыдатам, кіраўніком штаба і прывесці свайго кандыдата да перамогі.

Перад удзельнікамі выступяць эксперты — паліттэхнолагі, эканамісты, журналісты — а таксама палітыкі.

Месца правядзення: Беларусь (дакладнае месца будзе вядомае пазней).

Узроставыя абмежаванні ўдзельнікаў: 18-30 год.

Усім жадаючым удзельнічаць трэба запоўніць адмысловую форму, а таксама падрыхтаваць невялікае эсэ (да 1000 знакаў) на тэму: «Паспяховая выбарчая кампанія 5 крокаў да перамогі».

Арганізатары забяспечваюць выдаткі на даезд, пражыванне і харчаванне пад час сесіі.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:

Летняя Школа Руху

Апошнія навіны