Навіны Навіны Беларусі

Камендант інтэрнату забараніла збіраць подпісы за кандыдата ад Руху «За Свабоду»

Камендант інтэрнату забараніла збіраць подпісы за кандыдата ад Руху «За Свабоду»

11858 Праглядаў Навагрудак
«Сваёй тэрыторыяй» назвала камендант інтэрнат «БелКрэда» ў Наваградку і забараніла там збіраць подпісы за Вадзіма Левана, які вылучаецца пры падтрымцы Руху «За Свабоду».

«У Навагрудку на вуліцы Чырвонаармейскай ёсць інтэрнат кампаніі ААТ „БелКрэда“, там адбылася сутычка паміж сябрамі ініцыятыўнай групы Вадзіма Левана, які вылучаецца ад Руху „За Свабоду“, з камендантам», — распавёў сайту Pyx.by кіраўнік ініцыятыўнай групы Левана Дзяніс Тараскевіч.

Па ягоных словах, камендант інтэрната заявіла, што з’яўляецца сябрам ініцыятыўнай групы праўладнага прэтэндэнта Вольгі Папко (дырэктара замкавага комплекса «Мірскі замак»).

«Пры зборы подпісаў яна сказала, што гэта яе тэрыторыя, і мы не маем права збіраць подпісы ў гэтым інтэрнаце. Да таго, яна ўсіх жыхароў увяла ў зман, сказаўшы, што можна падпісвацца толькі за аднаго кандыдата», — патлумачыў Тараскевіч.

Ён адзначыў, што камендант нават не мела ўяўлення, за каго збірае подпісы: «пад час размовы яна называла прэтэндэнта не па імені, а дырэктарам Мірскага замку».

«Жыхары інтэрната распавялі нам, што пасля сутычкі яна пагражае ім высяленнем і праводзіць збор подпісаў за Папко, проста збіраючы пашпарты», — адзначыў кіраўнік ініцыятыўнай групы Левана.

Дзяніс Тараскевіч дадаў, што ў іх ініцыятыўнай групы таксама атрымалася сабраць подпісы пасля таго, як яны ўпэўнілі жыхароў інтэрнату, што можна падпісвацца за ўсіх кандыдатаў.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #167 13.07.2016 15:12 @ kipelshtein

    cпадарства падавайце ў суд на гэную шлендру-камендантку !

    1. #170 14.07.2016 18:16 @ [ няма імя ]

      Завтра подаем жалобу в окружную комиссию. !!!

    2. #172 16.07.2016 07:05 @ [ няма імя ]

      ребята добейтесь ее увольнения!

  • #171 16.07.2016 07:04 @ [ няма імя ]

    как только маленький человек становится каким-нибудь начальником-сразу начинает мнить себя божком!

  • #447 16.02.2017 04:25 @ Прыгающий

    Если человек не может пройти минимальное испытание в виде коменданта в общежитии, то как он будет способен участвовать в создании законов для нашей страны. Рух имеет более зрелых политиков для этих целей.

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны