Навіны Навіны Беларусі

Ініцыятыўная група Вадзіма Левана здала на ўнутраную праверку 1000 подпісаў

Ініцыятыўная група Вадзіма Левана здала на ўнутраную праверку 1000 подпісаў

1450 Праглядаў Навагрудак
Ініцыятыўная група 28-гадовага фермера з Навагрудка Вадзіма Левана (Рух «За свабоду») ужо здала на праверку 1000 подпісаў.

Па яго словах, на 16 гадзін 10 ліпеня яго ініцыятыўная група ўжо сабрала больш за 1100 подпісаў.

Ініцыятыўная група Вадзіма Левана складаецца з 25 чалавек, сярэдні ўзрост якіх 25 гадоў. Па словах Вадзіма, свае подпісы людзі ставяць даволі актыўна. «Мы падрыхтавалі для выбаршчыкаў сваю народную праграму, праграму рэформаў. Людзі з ёю знаёмяцца і кажуць: о, добрая праграма, можа хоць што зменіцца да лепшага! А калі яшчэ даведваюцца, што я фермер і маю траіх дзяцей — подпісы ставяць адразу».

Пакуль ініцыятыўная група Вадзіма Левана збірае подпісы па кватэрах, але ў бліжэйшыя дні намерана наладзіць пікеты па ўсёй тэрыторыі Наваградскай выбарчай акругі № 57, па якой будзе ён балатавацца, а гэта Наваградскі, Карэліцкі раёны і частка Лідскага. Наваградская акруга налічвае 57408 выбаршчыкаў.

Крыніца: elections2016.spring96.org

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны