Навіны Навіны Руху

Мілінкевіч: Еўропа спыняе супрацоўніцтва з беларускім урадам да вызвалення вязняў

Мілінкевіч: Еўропа спыняе супрацоўніцтва з беларускім урадам да вызвалення вязняў

3096 Праглядаў Браціслава
Лідар Руху «За Свабоду» сустрэўся ў Браціславе с еўракамісарам Штэфанам Фюле.

Як перадае радыё «Свабода», па выніках перамоваў Мілінкевіч распавёў, што «Для эўракамісара Фюле, і для ўсёй Эўракамісіі вельмі важна знайсьці сёньня формы супрацоўніцтва зь Беларусьсю. Таму што супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца да вызваленьня вязьняў, і акцэнт у супрацы з нашай краінай будзе рабіцца на супрацоўніцтва з грамадзтвам, перш за ўсё з дэмакратычнай часткай грамадзтва, зь няўрадавымі арганізацыямі, і на падтрымцы вольных мэдыяў. Пра гэта мы гаварылі з эўракамісарам. Такім чынам, супрацоўніцтва з урадам прыпыняецца і пераносіцца на недзяржаўны сэктар. Але гэтыя праекты нялёгка рэалізаваць, бо краіна самаізалюецца.

Мы гаварылі таксама пра тое, што беларускаму народу дорага каштуе захаваньне той сыстэмы ўлады, якую пабудаваў Лукашэнка. Беларускі народ цярпіць і трэба зрабіць усё, каб ён гэтага не адчуваў. Прапаганда, безумоўна, будзе выкарыстоўваць тое, што ў нас адбылося на выбарах, і сёньняшнія суды над палітвязьнямі — будуць казаць, што на Захадзе ворагі, а ўнутры краіны іх агенты. Таму мы павінны гэта ўсё разьбіваць, бо гэта поўная хлусьня, і беларусы павінны ведаць, што ізалюецца не беларускі народ, але ўлада, якая паводзіць сябе неадпаведна нормам жыцьця ў Эўропе».

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Апошнія навіны