Навіны Навіны Беларусі

За тыдзень лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі 10 гарадоў і мястэчак Беларусі

За тыдзень лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі 10 гарадоў і мястэчак Беларусі

2004 праглядаў Бабруйск Асіповічы Баранавічы Бяроза Брэст Слонім Гродна Іўе
За тыдзень лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі, якая аб’ядноўвае БХД, АГП і Рух «За Свабоду», наведалі дзесяць гарадоў і мястэчак Беларусі: Кіраўск, Бабруйск, Асіповічы, Баранавічы, Бярозу, Берасце, Слонім, Жыровічы, Гродна, Іўе.

Паўсюль у межах падтрымкі прамоўцаў кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Галіна Скараход сустракаліся з выбаршчыкамі, камандамі прамоўцамі, ладзілі пікеты і міні-мітынгі.

Паездкі па рэгіёнах паказваюць салідарнасць кіраўніцтва з людзьмі ў рэгіёнах, заявіў намеснік старшыні РЗС Юрась Губарэвіч.

«Мы разумеем, у якіх няпростых умовах ім даводзіцца праводзіць кампанію. Мы стараемся ездзіць разам. Наведваць пікеты прадстаўнікоў кожнай структуры Правацэнтрысцкай кааліцыі і тым самым прадэманстраваць еднасць паміж намі і гатоўнасць падтрымліваць адно аднога. Прыезды таксама змяняюць мясцовае палітычнае поле, бо больш людзей падыходзіць да пікетаў. Ім цікава паразмаўляць і з лідарамі арганізацый. Гэта прыцягвае дадатковую ўвагу і дазваляе сабраць большую колькасць подпісаў. Людзі бачаць, што на выбары правацэнтрысты ідуць вялікай камандай і, калі б выбары праводзіліся сумленна, празрыста і дэмакратычны, мы маглі б сфармаваць вялікую фракцыю ў парламенце», — заключыў палітык.

«Гэту кампанію мы выкарыстоўваем, каб дайсці да людзей. Амаль на кожным пікеце за 1,5-2 гадзіны знаходзіліся людзі, гатовыя далучыцца альбо да назірання, альбо да БХД. У Жыровічах свае подпісы ставілі і вернікі, і святары. У многіх мястэчках Беларусі дэмакратаў бачылі ўпершыню за доўгі час. Тое ж, што можна свабодна і з мегафонам выступаць пад бел-чырвона-белымі сцягамі, для многіх было нечаканасцю і нават шокам. Яны не маглі паверыць, што за гэтыя рэчы сёння не арыштоўваюць. Самае галоўнае, што патрэбна сёння беларусам — гэта пазбавіцца ад страху, паверыць у свае сілы. Людзі згодныя, што трэба мяняць уладу, але яны не вераць, што гэта магчыма. Яны не вераць у свае ўласныя сілы і ў салідарнасць. І нам трэба паказаць гэтым людзям, што можна і трэба быць актыўнымі, трэба аб’ядноўвацца, быць салідарнымі і разам прымушаць улады прыслухоўвацца да патрабаванняў простых грамадзян. Змена ўлады — гэта не справа толькі лідараў апазіцыі, але кожнага беларуса», — падкрэсліў сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі.

У сваю чаргу лідар АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што пасланне трох аб’яднаных структур сёння гучыць у тры разы больш моцна і больш аптымістычна, чым калі б гэтыя структуры выступалі паасобку. «Калі мы прыязджаем у нейкі горад, дык нашыя высілкі памнажаюцца на тры. Гэта добрая супраца. Гэта магчымасць кіраваць сваімі партыйнымі амбіцыямі. Гэта стварае каманду. Беларусі не хапае супольнасці і салідарнасці, а гэта дае толькі камандная гульня і камандныя прынцыпы. Мы ў цэнтры ўжо навучыліся слухаць адно аднаго, і вельмі важна гэта перанесці на рэгіёны, на нашыя рэгіянальныя арганізацыі і на наш актыў. Прынамсі, гэта ўжо можна назваць здабыткам для ўсіх трох арганізацый, апроч таго задавальнення, якое людзі маюць ад працы з людзьмі», — дадаў ён.

За тыдзень лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі 10 гарадоў і мястэчак Беларусі.



Крыніца: bchd.info

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #169 13.07.2016 15:48 @ Р-Ц К-К

    НУ ПОПРАЦУЙТЭ ХЛОПЦЫ И ДЭВЧАТА ДЛЯ ОТРЫМАННЯ ЛУКОЙ ОЧЭРОДНОГО ТРАНША ОД МВФ ...НЭВЖЭ ПАМЬЯТЬ ОДШЫБЛО! поспихув вам в бэзнадийнуй справы...

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны