Навіны Навіны Беларусі

Улады пачалі рыхтаванні да фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў?

Улады пачалі рыхтаванні да фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў?

2144 праглядаў Мінск Брэст
Дзяржава ўсцяж блакуе спробы грамадскасці вылучыць сваіх прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі. Апазіцыянеры судзяцца і не здаюцца: наперадзе збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў.

Суд — на баку Цэнтрвыбаркаму. Менскі гарадскі суд не задаволіў скаргу групы грамадзянаў на неўключэнне праваабаронцы Тамары Сідарэнкі ў склад 101-ай Сухараўскай выбарчай акругі, дзе падчас сёлетняй выбарчай кампаніі плануе балатавацца намеснік старшыні руху «За свабоду» Алесь Лагвінец.

«Тамару Сідарэнку не ўключылі, бо яна вельмі кваліфікаваны юрыст, яна прыстойны чалавек ды будзе кіравацца законам, а не пажаданнем адміністрацыі. Так ці інакш улады прымаюць шэраг важных рашэнняў ды хочуць кантраляваць выбарчы працэс», — упэўнены Алесь Лагвінец, намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Суд, які, на здзіўленне, вёўся цалкам па-беларуску, палічыў скаргу групы грамадзянаў неабгрунтаванаю. Такое ж рашэнне днямі вынес і Берасцейскі абласны суд, які адмовіўся задаволіць скаргу прадстаўнікоў Руху «За Свабоду» на неўключэнне ў склад камісіяў яго рэгіянальных прадстаўнікоў. У выніку ў тэрытарыяльныя і акруговыя выбаркамы трапілі толькі два прадстаўнікі руху з 48-мі.

«Калі паглядзець на спіс людзей па сённяшняй 101-ай выбарчай акрузе, то можна пабачыць, што там людзі, якія прадстаўляюць, па большай ступені, інтарэсы ўладаў, нягледзячы на тое, што яны нібыта прадстаўляюць народ. Гэта БРСМ, прадстаўнікі „Белай Русі“ і гэтак далей — то бок праўладныя арганізацыі», — зазначае Алесь Лагвінец.

«Калі паглядзець на спіс людзей па сённяшняй 101-ай выбарчай акрузе, то можна пабачыць, што там людзі, якія прадстаўляюць, па большай ступені, інтарэсы ўладаў, нягледзячы на тое, што яны нібыта прадстаўляюць народ. Гэта БРСМ, прадстаўнікі „Белай Русі“ і гэтак далей — то бок праўладныя арганізацыі», — зазначае Алесь Лагвінец.

Юрый Чавусаў: дзякуючы новым зменам, выбары можна правесці і без выбарнікаў

Менчукі распавялі, як яны ставяцца да чальцоў Палаты прадстаўнікоў

Мянчук хоча стаць дэпутатам, каб абараніць правы жанчын і легалізаваць каноплі

Але Рух «За Свабоду» не здаецца — акурат сёння распачаўся збор подпісаў за вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты, які працягнецца да 1 жніўня ўключна.

«Я вылучаюся шляхам збору подпісаў, таму што лічу: трэба выкарыстоўваць кожны дзень выбарчай кампаніі. Збор подпісаў — гэта дадатковы месяц камунікацыі з людзьмі, размоваў, сустрэчаў, атрымання іхных ацэнак і пажаданняў тых зменаў, якія мусяць адбыцца ў Беларусі», — мяркуе Юрась Губарэвіч, першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду».

Крыніца: belsat.eu

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
    спіс каментароў пусты

Парламенцкія выбары-2016

Апошнія навіны