Навіны Навіны Беларусі

Рух «За Свабоду» абскарджвае неўключэнне ў склад выбаркаму Сідарэнкі

Рух «За Свабоду» абскарджвае неўключэнне ў склад выбаркаму Сідарэнкі

2060 Праглядаў Мінск
Сёння у Мінскім гарадскім судзе будзе разглядацца скарга грамадзянаў 101 Сухараўскай выбарчай акругі на неўключэнне вядомай адвакаткі і праваабаронцы Тамары Сідарэнкі ў склад акруговай выбарчай камісіі.

Тамара Сідарэнка была вылучаная адначасова Радай Руху «За Свабоду» і шляхам збору подпісаў грамадзянаў. У скарзе падкрэсліваецца, што рашэнне Прэзідыуму Мінскага гарадскога савету дэпутатаў і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту «з’яўляецца неабгрунтаваным і парушае правы грамадзянаў, паколькі Сідарэнка з’яўляецца высокакваліфікаваным юрыстам, мае 33-гадовы вопыт паспяховай адвакацкай дзейнасці, неаднаразова ўзнагароджвалася граматамі Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.


Граматы і сертыфікаты Тамары Сідарэнкі

Яе ўключэнне ў склад акруговай выбарчай камісіі будзе садзейнічаць законнасці, дэмакратычнасці і празрыстасці выбарчага працэсу па Сухараўскай выбарчай акрузе № 101, забеспячэнню свабоднага волевыяўлення грамадзянаў, прадухіленню заведама няправільнага падліку галасоў або іншых скажэнняў вынікаў галасавання».

Падпісанты звяртаюцца ў суд, каб той прызнаў скаргу абгрунтваванай, запатрабаваў матэрыялы адбору кандыдатаў на ўключэнне ў склад акруговай камісіі Сухараўскай выбарчай акругі № 101 і абавязаў мінскія гарадскія ўлады ключыць Тамару Сідарэнка ў склад акруговай камісіі Сухараўскай выбарчай акругі № 101, па якой плануе балатавацца Намеснік Старшыні Руху «За Свабоду Алесь Лагвінец.

Юрыст Аляксандр Жук, які зяўляецца сябрам ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца, падкрэслівае: «Перад намі сістэмная хіба выбарчага заканадаўства — адсутнасць празрыстых і зразумелых крытэрыяў ўключэння ў склад выбарчых камісіяў. Больш за тое, мінскія ўлады не інфармуюць пра прычыны свайго рашэння грамадзянаў. Ідзе парушэнне як Канстытуцыі, так і міжнародных дакументаў, што падпісала Беларусь у тым што тычыцца права на інфармацыю. Я ўжо не кажу, што такая практыка цалкам супярэчыць і літары, і духу рэкамендацыяў БДІПЧ АБСЕ».

Запрашаем журналістаў, праваабаронцаў на судовае паседжанне сёньня а 15:00 (Мінскі гарадскі суд, вул. Дуніна-Марцінкевіча, д.1, к.1, заля 2).

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #160 04.07.2016 17:30 @ Р-Ц К-К

    чем тратить деньги и возможности на легитимизацию режима,лучше бы наладили выпуск региональных, городских и т.д. газет, где местные активисты описывали бы реальные события в регионах...Сотня экземпляров имела бы больший эффект, чем интэрнэтныя издания к которым люди по своей недалёкости ещё не привыкли...

    1. #163 07.07.2016 13:14 @ [ няма імя ]

      нажаль, выпуск газетаў выбары ніякім чынам не замяняе. Так бы даўно былі ўжо дамках.

Апошнія навіны