Навіны Навіны Беларусі

Актывісты прапанавалі беларускім уладам адзначыць Дзень незалежнасці ЗША

Актывісты прапанавалі беларускім уладам адзначыць Дзень незалежнасці ЗША

2377 Праглядаў Мінск
Актывісты Алесь Таўстыка і Уладзімір Падгол звярнуліся да Аляксандра Лукашэнкі з прапановай адзначыць Дзень незалежнасці ЗША.

«4 ліпеня ў ЗША свята — Дзень Незалежнасці. Іхняе свята праходзіць у гэтыя ж дні, калі Вы будзеце ладзіць дзяржаўнае свята Беларусі. Мы лічым, што настаў час і Вам публічна прадэманстраваць сваю павагу да кіраўніцтва ЗША», — адзначылі актывісты.

Яны прапанавалі вывесіць дзяржаўны сцяг ЗША на будынку адміністрацыі прэзідэнта, рэзідэнцыі прэзідэнта на праспекце і плошчах Мінска і абласных цэнтрах краіны. Яны прыгадалі, што ЗША дапамагалі нашым продкам разграміць гітлераўскі фашызм: дапамагалі матэрыяльна, тэхнікай і самі ваявалі — а пазней выдзялялі крэдыты.

«Пераадольце стэрэатыпы і ўпрыгожце свае адміністрацыйныя будынкі і дамы сцягам гэтай вялікай,свабоднай і квітнеючай краіны. Зрабіце так, каб 4 ліпеня ў дзень Незалежнасці ЗША ўсе мінчукі бачылі побач з беларускімі сцягамі — сцягі ЗША», — заключылі актывісты.

З аналагічнай прапановай яны звярнуліся да жыхароў Мінска і грамадкіх актывістаў.

Адзначым, што Алесь Таўстыка — сябра Рады Руху «За Свабоду» і плануе стаць кандыдатам на выбарах у парламент.

Аўтар: Вольга Быкоўская

Каментары наведвальнікаў

Імя: не абавязкова
E-mail: не абавязкова
Каментар:
  • #161 04.07.2016 23:13 @ kipelshtein

    cьвята адбылося ! шкада што прыйшло не шмат людзей ! затое прыйшлі сапраўдные нацыяналісты !

Апошнія навіны